Адвакат Ціханоўскага распавяла пра сустрэчу са сваім падабаронным
Адвакат Сяргея Ціханоўскага Наталля Мацкевіч змагла сустрэцца са сваім падабаронным.
Вось што яна распавяла:
«Сустрэча з Ціханоўскім у СІЗА-3. Называецца «спатканне з адвакатам». Душны пакой, ён у маленькай клетцы ў двух метрах ад мяне, а я зачыненая ў «акварыўме» за пластыкам. Каб пачуць, трэба амаль крычаць. Вакол усё афарбавана свежай фарбай колеру Ціфані. Але мы пагаварылі крута!»
Фота: advokat.by
