Адзіночны пікет у Баранавічах



Баранавіцкі прадпрымальнік правёў 8 студзеня адзіночны пікет з 12 да 13 гадзін у адзіным дазволеным месцы – старым гарадскім парку.

czrnavus na pikece

Нягледзячы на тое, што пікет 4 студзеня прыйшлося адмяніць з-за няяўкі прадпрымальнікаў, Мікалай Чарнавус вырашыў выйсці на адзіночны несанкцыянаваны пікет з плакатам: “Ты нас душыш, казна пустая, голад не цётка, індывідуальныя прадпрымальнікі – яднайцеся!”

Кажа Мікалай Чарнавус:

– Ён не дае жыцця гэтаму прадпрымальніку. Хачу данесці да чыноўнікаў, каб гэты ўказ №222 адмянілі, бо прадпрымальнікі цяпер не выходзяць на рынкі. Калі прадпрымальнікі так пасядзяць месяц, другі, трэці, то ўжо без дазволу пойдуць на плошчы.

Мікалай Чарнавус хоча дакрычацца да ўладаў, што так паступаць з прадпрымальнікамі нельга. Паводле актывіста, улады самі накаляюць і без таго напружаныя абставіны ў краіне.

Беларускае Радыё Рацыя