Адзіны кандыдат ад апазіцыі – хутчэй нерэальны
“Асабістыя палітычныя амбіцыі, а таксама аб’ектыўныя прычыны – фактары, якія не дазваляюць сёння беларускай апазіцыі аб’яднацца ды вылучыць адзінага кандадата на прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе”, – ўпэўнена лідарка Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард:
– Няма ўпэўненасці – раз. Хочацца быць лідарам – два. Хочацца быць з пераможнай праграмай – тры. Гэта ўсё дае падставы для таго, каб узнікалі вельмі супярэчлівыя адносіны. Я, як кіраўнік Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). вельмі хацела, каб мы былі адзіным звяном, каб мы вылучылі адзінага кандыдата, але, на жаль, ёсць цэлы шэраг супярэчлівых пытанняў.
Былы кандадат ў прэзідэнты на выбарах 2010 году, беларускі палітык Андрэй Саннікаў увогуле выступае супраць абрання адзінага кандадата, бо лічыць такі шлях – небяспечным:
– Я не прыхільнік сцэнара адзінага кандыдата, бо для мяне гэта сцэнар кантроля КДБ над выбарамі. Я ўдзельнічаў у кампаніі, якая добра паказала, што ёсць здольнасць мабілізаваць грамадства, было аж дзевяць альтэрнатыўных кандыдатаў.
Варта памятаць, што ў Беларусі дагэтуль ёсць палітычныя вязні, сярод якіх былы кандыдат ў прэзідэнты – Мікола Статкевіч, – нагадвае Андрэй Саннікаў.
У Беларусі распачалася кампанія па вылучэнні палітвязня Статкевіча – кандыдатам у прэзідэнты ў 2015 годзе.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя