Адзіны спіс кандыдатаў мог бы з’акумуляваць пратэстныя галасы
“Вялацякучая шызафрэнія” – так характэрызуе сёлетнюю парламенкую кампанію ў Беларусі сацыёлаг Вольга Абрамава, былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў. Апазіцыя прайграла яшчэ тады, калі не дамовілася сабой ад адзіным спісе кандыдатаў. Толькі такім чынам можна было акумуляваць пратэстныя галасы на кожна акрузе, – лічыць экспэрт.
– Можна было прапанаваць зусім неверагодную ідэю, якая знайшла б у людзей разуменне. Сказаць, зараз крызіс настолькі моцны і небяспечны для краіны, што мы гатовыя без усялякіх папярэдніх умоваў прыйсці, унесці нашыя прапановы і супрацоўнічаць з уладай. Толькі на перыяд з выхаду з крызіса. І гэта было б успрыянта вельмі станоўча.
Яшчэ, на думку Абрамавай, апазіцыя магла б аб’яднацца для татальнага збору подпісаў супраць будаўніцтва БелАЭС, але не зрабіла і гэтага.
Нагадаем, што парламенцкія выбары адбуцца ўжо на наступным тыдні, 11 верасня.
Стась Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя