Афіцыйна Кіеў будзе звяртацца да Лукашэнкі па імені, не ўдакладняючы пасаду
Афіцыйна Кіеў будзе звяртацца да Аляксандра Лукашэнкі па імені, не ўдакладняючы пасаду.
Пра гэта 30 верасня на брыфінгу паведаміў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба, адказваючы на пытанне, як ён будзе звяртацца да Лукашэнкі пасля завяршэння яго прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, і ці будуць гучаць фармуліроўкі “нелегетымны” і “незаконна абраны”.
– Для медыяў, для загалоўкаў, для пастоў у Фэйсбуку, калі пытаюцца пра афіцыйную пазіцыю, то я адказваю, наша пазіцыю: Аляксандр Лукашэнка.
Раней у інтэрв’ю РБК-Україна Дзмітрый Кулеба расказаў, што Україна магла б стаць нейтральным пасярэднікам у пераадоленні палітычнага крызісу ў Беларусі. Але, на жаль, замест рукі сяброўскай дапамогі, якую працягнула Украіна, Аляксандр Лукашэнка паставіў усё на ўдушлівыя абдымкі Уладзіміра Пуціна”, – адзначыў міністр.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Reuters