Афіцыйны Менск анансаваў адказ на заходнія санкцыі



“У якасці мер у адказ на незаконны знешні санкцыйны ціск, накіраваны на падрыў суверэнітэту Беларусі і пагаршэнне дабрабыту беларускіх грамадзян, у мэтах абароны нацыянальных інтарэсаў урад прыняў рашэнне аб увядзенні забароны ўвозу на тэрыторыю краіны шэрагу тавараў, якія паходзяць з дзяржаў, што прымяняюць незаконныя антыбеларускія санкцыі”, — гаворыцца ў заяве МЗС.

Зазначаецца, што адпаведная пастанова будзе падпісана ў самыя кароткія тэрміны.

МЗС паведамляе, што будуць прыняты неабходныя меры для насычэння ўнутранага рынку аналагічнымі таварамі з дружалюбных краін. Таксама паведамляецца, што будзе пашыраны спісы асоб, чый уезд непажаданы ў Беларусь, а таксама ў якасці адной з самых істотных мер процідзеяння санкцыям называецца далейшая рэалізацыя саюзных праграм і ўмацаванне эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

Фота: rbc.ru