Афіцыйны Менск сам правакуе новыя санкцыі
Беларускі ўнутрыпалітычны крызіс ператварыўся ў крызіс рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.
Пяты пакет санкцый, якія рыхтуе Еўразвяз, справакаваны менавіта дзеяннямі афіцыйнага Менска з нелегальнымі мігрантамі, заўважае палітычны аналітык Валер Карбалевіч:
– Мігранты ўжо дайшлі да Нямеччыны і там ствараюць праблемы. Вынікам гэтага могуць стаць новыя санкцыі, ужо рыхтуецца пяты пакет санкцый Еўразвязу. Ён менавіта справакаваны гэтымі дзеяннямі ўладаў Беларусі. Ён можа быць вельмі непрыемным для ўладаў Беларусі і Беларусі ўвогуле. Таму адзіны фактычны вынік гэтых дзеянняў уладаў Беларусі па правакацыі мігранцкага крызісу – гэта новыя санкцыі.
Прычым санкцыі, якія будуць паралельна каардынавацца між ЕЗ і ЗША, дадае эксперт.
Беларускае Радыё Рацыя