Афіцыйныя Менск і Масква спрабуюць схаваць правал
Менск – Масква. Лукашэнка і Пуцін дэманструюць, што ў стасунках паміж краінамі ўсё ok, хоць рэальных вынікаў пасля іхніх перамоў у Сочы па-ранейшаму няма. На гэта звяртае ўвагу палітолаг Валер Карбалевіч.
– Расея не змагла прымусіць Лукашэнку пачаць рэальны працэс інтэграцыі па мадэлі саюзнай дзяржавы, а Лукашэнка не змог выбіць з Расеі кампенсацыі за падатковы манеўр. У гэтым сэнсе гэты саміт у Сочы адрозніваецца ад папярэдніх пераднавагодніх паездак Лукашэнкі ў Крэмль менавіта тым, што цяпер бакі спрабуюць схаваць правал.
Прытым, судзячы па звароце Пуціна да Федэральнага сходу, курс на паглыбленую інтэграцыю Расеі з Беларуссю ёсць стратэгічным рашэннем Масквы.
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя