Агент ФСБ вярбуе беларусаў для вайны на Данбасе



Вярбоўкай беларусаў для адпраўкі на вайну на Данбасе займаецца былы афіцэр РФ Мікалай Шэлехаў. Пра гэта паведамляе на сваім сайце група „Інформаційний опір”.

„Былы вайсковец УС РФ Шэлехаў Мікалай Леанідавіч, грамадзянін РФ, які, выкарыстоўваючы свае сувязі з былымі таварышамі па службе ў ВДВ і частак спецыяльнага прызначэння УС РБ, вярбуе іх для ўдзелу ў баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны”, – адзначаецца ў паведамленні.

Пазней агент расейскіх спецслужбаў шантажуе „добраахвотнікаў” тым, што яны парушылі законы Беларусі, „і праз запалохванне прыцягнуць да крымінальнай адказнасці прымушае іх да супрацоўніцтва з ФСБ РФ і выканання супрацьзаконных дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.

Шэлехаў у 2014 годзе з першых дзён акупацыі расейскімі войскамі Данбаса прымаў актыўны ўдзел у баявых дзеяннях у складзе так званага асобнага разведвальнага батальёна „Спарта” (ДНР).

Прымаў непасрэдны ўдзел у расстрэлах палонных украінскіх вайскоўцаў і дабіванні параненых вайскоўцаў пасля захопу Данецкага аэрапорта. У жніўні 2015 пад Горлаўкай быў цяжка паранены і вярнуўся ў Беларусь.

Зараз наладжвае сувязі з прадстаўнікамі грамадскай арганізацыі „Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, удзельнічае ў дзейнасці арганізацыі „Саюз дэсантнікаў Магілёўскай вобласці”, праводзіць трэнінгі па нейралінгвістычным праграмаванні і аратарскаму мастацтву. З’яўляецца актыўным удзельнікам ультраправай, паўвайсковай арганізацыі „Рускае нацыянальнае адзінства”, вызнаючы ідэі фашызму і нацыяналізму.

gazeta.ua