Агенцтва ЕС ўдвая павялічыць маштаб аперацыі на мяжы Летувы з Беларуссю
Гэта звязана з ростам нелегальнай міграцыі. У прыватнасці, Frontex збіраецца даць Вільнюсу спецыялістаў па зборы дадзеных аб незаконных скрыжаваннях мяжы. Таксама агенцтва падтрымлівае абмен аператыўнай інфармацыяй. Раней на мяжу былі адпраўленыя 10 супрацоўнікаў і некалькі патрульных аўтамабіляў.
Рост колькасці нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі назіраецца пасля таго, як афіцыйны Менск абвясціў, што ў адказ на новыя санкцыі не будзе стрымліваць паток нелегалаў у Еўропу. У Брусэлі ў той жа час падазраюць лукашэнкаўскія ўлады ў датычнасці да пагаршэньня сытуацыі.
Беларускае Радыё Рацыя.
