Агітацыйныя ўлёткі ад Берасцейскай арганізацыі БСДП
Звыш трох тысяч улётак у падтрымку кандыдата на пасаду прэзідэнта Таццяны Караткевіч распаўсюдзілі прадстаўнікі Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада). Друкаваныя матэрыялы актывісты прысвяцілі прэзідэнцкай кампаніі, а таксама папулярызацыі ідэяў партыі, – пра гэта паведаміў палітык Ігар Маслоўскі:
– Таццяна Караткевіч з’яўляецца сябрам нашай партыі, намі падрыхтаваная адмысловая партыйная ўлётка, дзе мы прапануем людзям уступаць у БСДП, стаць прыхільнікамі нашай партыі, дапамагаць як зараз у агітацыі, так і пасля, быць назіральнікам. Запрашаем да супрацы!
“Безумоўна, што мы іх даем не кожнаму, а толькі тым, хто цікавіцца нашай дзейнасцю, хто можа стаць валанцёрам для нашай партыі”, – дадаў Ігар Маслоўскі.
Беларускае Радыё Рацыя