Агляд прэсы: подых вайны
Эскалацыя на мяжы ЕЗ і Беларусі. Роля Пуціна ва ўсім. Чаго чакаць Паўднёвай Македоніі? У Францыі царква выплаціць кампенсацыі ахвярам гвалту. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.
Згодна з публікацыямі ў польскіх СМІ, у аўторак дзвюм шматлікім групам мігрантаў удалося прарвацца на польскую тэрыторыю, нягледзячы на наяўнасць узмоцненага кантынгенту ваеннаслужачых і паліцэйскіх у польскім прыгранічным рэгіёне. Большасць мігрантаў былі высланы назад у Беларусь. Польшча па-ранейшаму адмаўляецца прымаць дапамогу ад іншых дзяржаў ці Еўразвязу. Як адзначаюць еўрапейскія СМІ, гэты крызіс выходзіць далёка за межы двухбаковых адносін.
«ЕЗ становіцца саўдзельнікам», – з абурэннем піша італьянская газета La Repubblica.
«Тым самым не толькі Польшча здраджвае самой сабе, пачуццю чалавечай спагады і сваёй хрысціянскай веры, якую яна так любіць падкрэсліваць. Саўдзельнікам злачынства становіцца ўвесь ЕЗ: супольнасць парушае свой абавязак аказання дапамогі людзям, якія трапілі ў небяспечную сітуацыю. Еўразвяз дапускае канфліктнае супрацьстаянне паміж Польшчай і Беларуссю, паколькі не жадае папаўняць спіс пытанняў, па якіх у яго самога можа ўзнікнуць канфлікт з Варшавай, а таксама таму, што Еўракамісія і Еўрапарламент добра дасведчаныя аб тым, што прыняць бежанцаў азначала б натыкнуцца на неразуменне з боку еўрапейскай грамадскасці», – адзначае італьянскае выданне.
***
Пуціна абвінавацілі ў тым, што ён торгае за нітачкі ў польскім памежным крызісе. «Тысячы мігрантаў і салдат супрацьстаяць адзін аднаму на супрацьлеглых баках мяжы Польшчы і Беларусі, што заахвоціла еўрапейскіх лідараў выступіць з папярэджаннем, што супрацьстаянне можа перарасці ў «сур’ёзны канфлікт», – перадае брытанская газета The Times.
«Польшча абвінаваціла Лукашэнку ў заахвочванні дзясяткаў тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу, Азіі і Афрыкі да парушэння яе межаў у апошнія некалькі месяцаў у адказ на санкцыі, уведзеныя ЕЗ супраць яго рэжыму. У Германіі высокапастаўлены міністр абвінаваціў Турцыю і Расею ў распальванні крызісу падчас узгодненых намаганняў па «дэстабілізацыі Захаду», – гаворыцца ў артыкуле.
«Сяргей Лаўроў, міністр замежных спраў Расеі, выказаў меркаванне, што ЕЗ можа пакласці канец крызісу, заплаціўшы Беларусі за тое, каб яна не падпускала мігрантаў. У адказ Польшча разглядае магчымасць выкарыстання механізму артыкула 4 НАТО для склікання сустрэчы дзяржаў-членаў для абмеркавання сумеснай пагрозы для бяспекі», – піша The Times. – Таксама міністр унутраных спраў Германіі Хорст Зэехафер абвінаваціў Пуціна і Эрдагана ў «арганізацыі міграцыі ў палітычных мэтах».
***
У Македоніі падаў у адстаўку прэм’ер-міністр краіны і лідар партыі Сацыял-дэмакратычнага саюзу Македоніі (СДСМ) Зоран Заеў. На парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў кастрычніку, яго партыя пацярпела паразу. Пад кіраўніцтвам Заева Рэспубліка Паўночная Македонія ўрэгулявала спрэчку пра найменне краіны з Грэцыяй і ўступіла ў НАТО. Ці дойдзе справа да перавыбараў, пакуль незразумела. Еўрапейская прэса шкадуе аб рашэнні прэм’ера.
Грэчаская газета SLpress асцерагаецца таго, што калі да ўлады ў Македоніі прыйдзе нацыянальна-кансерватыўная Унутраная македонская арганізацыя (ВМРО), то адносіны паміж дзвюма краінамі пагоршацца і Прэсанская дамова апынецца пад пагрозай.
«Нацыянал-кансерватары зайшлі так далёка, што нават пачалі казаць аб магчымым скасаванні пагаднення. Антызаходнія інстынкты і, перш за ўсё, крайні нацыяналізм асаблівага, македонскага ўзору глыбока ўкараніліся ў калектыўнай свядомасці кіраўніцтва партыі ВМРО. Такім чынам, няма сумневаў у тым, што яна паспрабуе самымі рознымі спосабамі адхіліць не толькі дух дамовы, але і літару – калі не дэ-юрэ, то дэ-факта. Калі ў руля суседняй з намі краіны ўстануць ультранацыяналісты, то пагаршэнне адносін паміж нашымі краінамі стане проста непазбежным», – лічыць грэчаскае выданне.
***
На пленарным пасяджэнні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Францыі, якая прайшла ў найважнейшым цэнтры пілігрымкі Еўропы – Лурдзе, прынята рашэнне пра стварэнне спецыяльнага органа, які будзе займацца прызнаннем прэтэнзій грамадзян, якія сталі ахвярамі сэксуальнага гвалту з боку святароў. Акрамя гэтага царква плануе стварыць спецыяльны фонд для выплат кампенсацый ахвярам. Фінансавацца фонд будзе ў тым ліку за кошт продажу нерухомасці.
«Французы пазней за іншыя каталіцкія краіны усвядомілі глыбіню крызісу вакол сэксуальнага гвалту і дамагальніцтваў у царкве, але затое яны сур’ёзна ўзяліся за справу», – з ухвалай каментуе італьянская газета La Stampa.
«Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў, якая прайшла ў Лурдзе, прыняла рашэнне аб выплаце кампенсацый усім ахвярам. І яна пачала працэс крытычнага асэнсавання таго, якім чынам ажыццяўлялася кіраўніцтва царквой. Прычым аналіз гэты праводзілі працоўныя групы, якія каардынаваліся людзьмі, не блізкімі каталіцкай царкве і не ўваходзячымі ў яе шэрагі. Думка, якая стаіць за гэтай прапановай, відавочная: калі ранейшыя метады прыводзілі да сур’ёзных і сістэматычных правінаў і злачынствам з боку кліру, то, значыць, нешта сур’ёзна пайшло не так. І кіраваць гэтым крытычна важным працэсам павінны не прадстаўнікі царквы, а людзі звонку. У гэтым і заключаецца рэвалюцыйны сэнс таго, што адбываецца», – канстатуе італьянскае выданне.
Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.