Агляд прэсы: самае цікавае – «за кулісамі»
Беларусь становіцца «Паўночнай Карэяй» Еўропы. Што з гэтым можа зрабіць ЕЗ? Пра што дамовіліся Байдэн і Пуцін? Ізраіль перажывае глыбокі маральны крызіс. Варварская вырубка лясоў у Эстоніі. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы.
«Пад бляскам пражэктараў беларускага дзяржаўнага тэлебачання затрыманы журналіст Раман Пратасевіч вось-вось расплачацца. Ён кажа, што хоча кінуць палітыку і мець нармальнае жыццё. Тэлевыкарыстанне закладніка Пратасевіча стала магутным напамінам пра жорсткія рэпрэсіі, распачатыя Лукашэнкам супраць беларускага народу пасля несправядлівых выбараў, якія выклікалі народныя пратэсты ў жніўні мінулага года», – аналізуе сітуаю ў Беларусі амерыканская газета The Christian Science Monitor.
Выданне адзначае, што ў апошнія месяцы Беларусь няўхільна ператвараецца ў тое, што многія апісваюць як «Паўночная Карэя Еўропы».
«У сувязі з акцыямі пратэсту былі затрыманыя тысячы, а за кратамі знаходзяцца амаль 500 палітвязняў. Польшча і Літва прытулілі шмат тых, хто ўцёк. Тыя, хто застаўся ў Беларусі, жывуць у клімаце страху. Аналітыкі сумняюцца, ці сапраўды свежыя санкцыі дапамогуць сітуацыі, але надзею яны знаходзяць ва ўстойлівасці саміх беларусаў. Краіна зачыненая, і практычна немагчыма з’ехаць», – піша The Christian Science Monitor.
Выданне падкрэслівае відавочны канфлікт паміж палітыкай і прыбыткам: «Германія і іншыя еўрапейскія краіны ніколі не ўстрымліваліся ад пакупкі беларускай нафты, калійных угнаенняў і спадарожных тавараў, якія непасрэдна фінансуюць рэжым».
У чацвер у Жэневе адбылася сустрэча на вышэйшым узроўні паміж прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам і прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Вынікам саміту стала дамоўленасць аб вяртанні дыпламатаў у адпаведныя амбасады абедзвюх краін. У астатнім лідары абмежаваліся тым, што пазначылі свае інтарэсы і перавагі. З прычыны напружаных адносін паміж дзвюма краінамі чаканні, звязаныя з сустрэчай, былі хутчэй сціплымі.
«Наяўнасць рознагалоссяў не азначае, што сустрэча апынецца бясплоднай», – лічыць харвацкая газета Večernji list і цытуе словы Байдэна падчас сустрэчы:
«Калі Аляксей Навальны загіне ў турме, гэта будзе азначаць, што Расея не збіраецца выконваць міжнародныя нормы».
«Байдэн звярнуў увагу на тое, якія «чырвоныя лініі» не варта перасякаць Пуціну, калі той мае намер захаваць добрыя адносіны з Вашынгтонам. Байдэн падкрэсліў, што жадае не канфлікту, але стабільных адносін, пры ўмове, што Расея перастане варожа ставіцца не толькі да ЗША, але і да еўрапейскіх краін. У свой час першая сустрэча лідараў ЗША і СССР, Рэйгана і Гарбачова, якая адбылася ў 1985 годзе ў той жа Жэневе, таксама пачыналася не ў самой цёплай атмасферы, але ў выніку прывяла да заканчэння халоднай вайны», – з надзеяй настальгуе харвацкае выданне.
«Напрыканцы доўгага кіравання Біньяміна Нетаньяху «дэмакратыя бяспекі», у якой назіралася ўзмацненне напружанасці з-за ідэалагічнай радыкалізацыі ізраільскага грамадства, апынулася ва ўладзе «бясспрэчная крызісу», – піша французская газета Le Monde.
Выданне адзначае, што апытанне Інстытута ізраільскай дэмакратыі – правацэнтрысцкага аналітычнага цэнтра – паказала, што ў 2020 годзе большасць ізраільцян не верылі ні ў свае інстытуты, ні ў тых, хто іх прадстаўляе. Толькі 32% з іх давяралі прэсе.
«Ізраіль не падобны на любую іншую дэмакратыю. Гэта дэмакратыя, якая ставіць на вяршыню кута пытанні грамадскай бяспекі ў такіх памерах, якія не маюць аналагаў у свеце. Быць дэмакратыяй бяспекі, значыць кіравацца фундаментальным і пастаянным клопатам пра выжыванне. З інстытуцыйнага пункту гледжання, гэта азначае, што армія, спецслужбы і выведка адыгрываюць цэнтральную ролю ў палітычным, маральным і культурным жыцці.
З-за гэтага і ўзнікае падзел свету на сяброў і ворагаў, такое бачанне прынцыпова несумяшчальна з ліберальнай думкай, якая ляжыць у аснове дэмакратыі і імкнецца сцерці адрозненні паміж сябрамі і ворагамі. Ізраіль з’яўляецца сведкам як вакууму, так і крайняга палітычнага цынізму, а таксама ідэалагічнага і месіянскага радыкалізму», – падсумоўвае французскае выданне.
Урад Эстоніі мае намер на працягу двух гадоў выплаціць дзяржаўнаму энергетычным канцэрну дзесяць мільёнаў еўра субсідый на спальванне драўніны на старых электрастанцыях. Мэта: зніжэнне кошту энергіі ў структурна слабых рэгіёнах паўночнага ўсходу краіны. Эстонія багатая на лясы, але з таго часу, як у 2015 Талін дазволіў суцэльную высечку, у тым ліку на тэрыторыі запаведнікаў, лясныя ўгоддзі краіны імкліва скарачаюцца. Эстонская прэса ў здзіўленні.
«Гэты план супярэчыць здароваму сэнсу», – піша эстонская газета Eesti Päevaleht.
«Пяцьсот навукоўцаў моляць палітыкаў адмовіцца ад падобнай практыкі, паколькі яна знішчае разнастайнасць відаў і спрыяе глабальнаму пацяпленню. Сваімі дзеяннямі кіруючая кааліцыя паказвае, што ў яе няма доўгатэрміновага плану вырашэння праблем на паўночным усходзе Эстоніі. Палітыкі ў сваёй звыклай манеры проста спадзяюцца аб’ехаць праблемы на крывой казе. Характэрна, што прэм’ер-міністр Кая Калас цалкам упэўненая ў тым, наколькі няправільна вырабляць электраэнергію за кошт высечкі і спальвання лесу. Але для таго, каб Калас успрымалі ўсур’ёз, ёй варта было б не кідацца пустымі абяцаннямі», – раіць эстонскае выданне.
Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка