Агляд прэсы: урокі дэмакратыі



Напружанасць паміж дыктатарам Беларусі і Крамлём узмацняецца. Візіт Байдэна: Еўропа падводзіць вынікі. Міграцыя: Турцыя – «бяспечная трэцяя краіна»? Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы.

 «Адным з эфектаў серыі відэа з закладнікамі, харэаграфічных прызнанняў і публічных выступленняў з выкрадзеным журналістам-дысідэнтам Раманам Пратасевічам з’яўляецца ілюстрацыя таго, як Беларусь Аляксандра Лукашэнкі хутка ператвараецца ў «Паўночную Карэю Еўропы». Але іншая справа ў тым, што гэтыя ж прыкмеmы выкрываюць і патэнцыйны разрыў паміж Лукашэнкам і ягонымі заступнікамі ў Крамлі», – піша амерыканскае выданне Аtlantic Сouncil.

Выданне паведамляе, што ў сваім «інтэрв’ю» ад 3 чэрвеня ў эфіры беларускага дзяржтэлебачання Пратасевіч заявіў, што апазіцыйны канал Telegram NEXTA  фінансаваўся расейскім алігархам з Уральскай вобласці – ураджэнцам Беларусі, Дзмітрыем Мазепіным.

«Адным з праўдападобных тлумачэнняў з’яўляецца тое, што Лукашэнка адчувае пагрозу з боку Расеі, якая выкарыстоўвае аслабленыя пазіцыі беларускага дыктатара, каб няўхільна павялічваць эканамічны, палітычны і ваенны след у краіне. Таму ў адказ і адбылася спроба Лукашэкі пашантаважаваць Крэмль. Дакладна невядома, што малдаўскі сцэнар сапраўды разглядаецца для Беларусі, але спекуляцыі на гэты конт адлюстроўваюць нарастаючыя прыкметы разрыву паміж беларускім дыктатарам Лукашэнкам і яго заступнікамі з Крамля. Па меры ўзмацнення напружанасці ў хуткім часе мы можам назіраць істотны рух у Беларусі», – сцвярджае Аtlantic Сouncil.

Сустрэча з Пуціным, якая адбылася на мінулым тыдні ў Жэневе, стала апошнім пунктам у праграме візіту прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Еўропу. Па сваёй насычанасці паездка стала сапраўдным марафонам: прэзідэнт ЗША прыняў удзел у самітах ЕЗ, Вялікай сямёркі і НАТА, а таксама правёў цэлы шэраг двухбаковых перамоваў. Можна адназначна канстатаваць, што па завяршэнні эпохі Трампа ЗША зноў імкнуцца да больш шырокага супрацоўніцтва з Еўропай, асабліва ў тым, што тычыцца Кітая.

«Аднак акрамя патэтычнай рыторыкі ад гэтага візіту мала што застанецца ў памяці», – піша нямецкае выданне Handelsblatt.

«Пры ўсім цалкам апраўданым палягчэнні з нагоды таго, што ў Белым доме зноў засядае палітык, з якім можна дамовіцца і які здольны слухаць рацыянальныя аргументы, факт застаецца фактам: для рэальнага аднаўлення трансатлантычнага партнёрства трэба большае. Напрыклад, пераканаўчая ініцыятыва па заключэнні трансатлантычнага пагаднення аб свабодным гандлі. Гэта стала б самым магутным сігналам у адрас аўтакратычных рэжымаў Расеі і Кітая. Аднак у бліжэйшай будучыні гэта наўрад ці здарыцца. Галоўнай перашкодай застаецца адкрыты пратэкцыянізм, як самога Байдэна, так і яго еўрапейскіх партнёраў, асабліва ў сферы сельскай гаспадаркі», – падкрэслівае нямецкае выданне.

Грэцкі ўрад прыняў рашэнне класіфікаваць Турцыю як «бяспечную трэцюю краіну». Тым самым Грэцыя забяспечвае сабе магчымасць адпраўляць назад бежанцаў, якія прыбываюць у краіну праз турэцкую мяжу, не разглядаючы іх хадайніцтвы пра прытулак. Акрамя сірыйцаў, падобны лёс цяпер пагражае і мігрантам з Афганістана, Самалі, Пакістана і Бангладэш.

«Уцекачы аказваюцца ў пастцы», – піша турэцкая газета TVXS.

«Нават калі б Турцыя і насамрэч была бяспечнай краінай для асоб, якія шукаюць прытулку, гэтая пастанова ў сапраўдны момант не можа быць рэалізавана, паколькі з сакавіка 2020 года з прычыны пандэміі Анкара не бярэ назад бежанцаў,  якія ўжо перасеклі грэцкую мяжу. Людзі цяпер масава губляюць права хадайнічаць аб прадастаўленні прытулку ў Еўрапейскім звязе. Іх заявы аб прадастаўленні прытулку адхіляюцца як непрымальныя, іх не жадаюць бачыць ні ў Грэцыі, ні ў Турцыі. Без якой-небудзь падтрымкі з боку грэцкай дзяржавы (жыллё, харчаванне, фінансавая дапамога) гэтыя ўцекачы стануць ідэальнымі ахвярамі эксплуатацыі», – адзначае турэцкае выданне.

«Эпоха ліберальнага інтэрнацыяналізму саступіла месца вяртанню суперніцтва вялікіх дзяржаў. Факты глабальнай узаемазалежнасці тыя ж – паглядзіце на грэбаванне да дзяржаўных межаў з боку Covid-19 і кліматычных зменаў. Але пераразмеркаванне сусветнай улады змяніла геапалітычны стан. Нацыянальнае бяссілле аказваецца дрэнным тормазам для росту нацыяналізму», – піша амерыканскае выданне Financial Times.

Як адзначае выданне, у цэнтры барацьбы свету зараз сустракаюцца Расея і Кітай. А вось сумарны эфект заключаецца ў замене мультылатэральных правілаў бандаў, якія супернічаюць. Таму некаторыя краіны зоймуць чакальную пазіцыю; іншыя паспрабуюць захаваць прывілеяваныя эканамічныя адносіны з Кітаем, пры гэтым хаваючыся за шчытом бяспекі Вашынгтона. «Многія свой выбар ужо зрабілі», – гаворыцца ў артыкуле. – «У нашы дні модна казаць, што ў аўтакратаў ёсць пачатковая перавага. І гэта праўда, што адсутнасць унутранай апазіцыі азначае, што кітайскі Сі і расейскі Пуцін могуць дзейнічаць адносна беспакарана. Аднак калі справа даходзіць да бандаў, перавага застаецца на баку Захаду. Джо Байдэн працуе ўжо даўно. Ён шануе старыя парадкі. І таму ёсць прычыны».

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка