Агляд прэсы: усе за(на) аднаго



Як Беларускі асілак змагаецца з польскай супольнасцю. Наколькі Менскія пагаднення сябе вычарпалі? СМІ назіраюць, як Турцыя разбіраецца з крытыкамі рэжыму. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашка.

Амерыканскае выданне Financial Times апублікавала матэрыял, прысвечаны таму, як Лукашэнка пасля фальсіфікацыі выбараў і падаўлення пратэстаў у краіне адкрыў для сябе новых ворагаў: польскую меншасць у Беларусі.

«За мінулыя два тыдні беларускія ўлады арыштавалі 5 чальцоў польскай групы разам з вярхушкай Саюза палякаў Беларусі Анжалікай Борыс за распальванне міжнацыянальнай варожасці”, і нават рэабілітацыю нацызму», – піша Financial Times і дадае, што арышты суправаджаліся антыпольскай прапагандай на дзяржаўным тэлебачанні. Пры гэтым польская меншасць Беларусі, якая складае не менш за 300 000 з 9,5 мільёнаў жыхароў краіны, з’яўляецца спадчынай перакройвання межаў Еўропы праз бурную першую палову ХХ стагоддзя.

«Адносіны між краінамі, якія былі першакласнымі на працягу 4 ці 5 гадоў, ператварыліся ў невыносныя проста дзякуючы таму, што адзін чалавек хоча заставацца ва ўладзе любой цаной», – рэзюмуе Financial Times. Адной з прычынаў нацягнутых адносін аў амерыканскае выданне называе тое, што дапамога Польшчы для беларускай апазіцыі выклікала абурэнне Лукашэнкі.

 

Расея сцягнула войскі да мяжы з Украінай і прывяла ў баявую гатоўнасць артылерыю на тэрыторыі анэксаванага Крыма , што выклікала сярод іншага занепакоеную рэакцыю НАТА і словы падтрымкі ў адрас Кіева ад прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Аглядальнікі разважаюць пра верагоднасць таго, што вайна на ўсходзе Украіны ўспыхне з новай сілай.

«Незадаволенасць, якая пастаянна расце, робіць эскалацыю вельмі верагоднай», – такі каментар сітуацыі ад нямецкай газеты Die Presse.

«Ва Украіне Менскае пагадненне першапачаткова не было папулярным, паколькі падпісана яно было ў сітуацыі ваеннага ціску. Цалкам верагодна, што і ў Маскве дайшлі да той кропкі, пасля якой абавязальніцтвы, якія вынікаюць з Менскіх пагадненняў, разглядаюцца выключна як перашкоды. Узнікае пытанне, наколькі Крэмль зацікаўлены ў адкрытай эскалацыі. У выпадку анэксіі сепаратысцкіх рэспублік Масква узваліла бы на свае плечы велізарны эканамічны груз. Ці стане гэта поспехам у плане прапаганды – незразумела. У выпадку прамога нападу на Украіну Расеі пагражае не толькі ўзмацненне жорсткасці міжнародных санкцый, а гэта стала б канчатковым разваротам ад заходняга свету», – падкрэслівае нямецкае выданне.

 

Дзесяць турэцкіх адміралаў у адстаўцы жорстка раскрытыкавалі ідэю будаўніцтва Стамбульскага канала і былі ў выніку ўзятыя пад варту. Усяго праект будаўніцтва пракаментавалі 104 адстаўныя адміралы. Будаўніцтва канала даўжынёй у 45 кіламетраў задумвалася для разгрузкі Басфора. Крытыкі ўказваюць на рызыку нанясення шкоды навакольнаму асяроддзю і асцерагаюцца, што Турцыя можа выйсці з Канвенцыі Мантрэ, якая рэгулюе свабоднае перамяшчэньне судоў па Басфоры.

«Урад паспрабуе максімальна выкарыстаць сітуацыю ва ўласных інтарэсах», – лічыць турэцкая газета Yetkin Report.

«У «пошуку ворага», урад зараз можа паспрабаваць выставіць апазіцыю ў ролі «путчыстаў» і тым самым прымусіць іх замаўчаць. Эрдаган не праміне скарыстацца гэтым момантам для прыняцця новай канстытуцыі , што не вельмі атрымалася ў яго з першай спробы. Ці можа Эрдаган прызначыць датэрміновыя выбары ў разліку перамагчы ў ролі «ахвяры», якой выглядае на фоне заявы адстаўных афіцэраў? Ці ж ён зробіць новыя крокі, накіраваныя на тое, каб заткнуць рот апазыцыі?», – не знаходзіць адказу турэцкае выданне.

 

У сярэдзіне студзеня Еўракамісія прадставіла планы па вакцынацыі. Згодна з заяўленым мэтамі, да сакавіка гэтага года меркавалася вакцынаваць па меншай меры 80 працэнтаў грамадзян больш за 80 гадоў, а таксама медработнікаў і супрацоўнікаў установаў сацыяльнай сферы. Дасягнутыя вынікі, аднак, іншыя: па стане на канец сакавіка першую прышчэпку атрымалі толькі каля 60 працэнтаў грамадзян больш за 80 гадоў.

Як адзначае ў сваім артыкуле французская газета Le Figaro, знешні імідж і самаўспрыманне ў ЕЗ далёка разыходзяцца.

«У Вашынгтоне, Нью-Дэлі, Атаве, Канберы альбо Бразіліі Еўразвяз ўспрымаецца як магутная нарматыўная сіла. На жаль, уся гэтая нарматыўная моц ЕЗ, якой зайздросцяць ў іншых рэгіёнах планеты, не ўсьведамляецца большай часткай нашых суграмадзян. У той час як ўрады краін усяго свету захапляюцца тым, як Еўракамісія мабілізуе экспертаў, нашы суграмадзяне лічаць ЕЗ непаваротлівай бюракратычнай машынай, якая не ў стане арганізаваць эфектыўную кампанію вакцынацыі», – падкрэслівае французскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя