Агляд прэсы: узаемныя ўколы
Напярэдадні ў Злучаных Штатах адбыліся выступленні двух кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду — дзейнага прэзідэнта рэспубліканца Дональда Трампа і дэмакрата Джо Байдэна. Замест другога туру дэбатаў, яны выступілі на розных тэлеканалах. Узгадалі і Беларусь.
Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Кастуся Багушэвіча.
Джо Байдэн сказаў на ABC News наступнае. Прыводзім некалькі ключавых выказванняў:
– Прэзідэнт быў праінфармаваны аб тым, наколькі небяспечны вірус. Яшчэ тады, у пачатку лютага, я казаў, што не трэба выпускаць людзей з Кітая. Мы стварылі ў Белым доме групу са складу адміністрацыі па барацьбе з пандэміяй ў колькасці 44 чалавек. Я прапаноўваў, не будучы службовай асобай, паколькі я былы віцэ-прэзідэнт, я прапаноўваў дабрацца да крыніцы праблемы. Наколькі нам вядома, Трамп гэтага не зрабіў і не настойваў на гэтым. Усе 44 чалавекі раз’ехаліся па дамах, і іх ніхто не змяніў. У нас зачынілася кожнае пятае ці кожнае шостае прадпрыемства малога бізнэсу, многія з іх назаўсёды. Людзей звольнілі. А калі першы пакет грошай на беспрацоўе быў ухвалены і пайшоў, ён нічога не зрабіў. Падатковыя скарачэнні Трампа, каля 1,3 трыльёна даляраў з 2 трыльёнаў гэтых падатковых скарачэнняў, трапілі да верхавіны, якая складае адну дзясятую адсотка амерыканскага насельніцтва. Вось што я хачу ліквідаваць, а не ўсе падатковыя скарачэнні, якія ёсць.
Цяпер у нас у Амерыцы на кожныя 1507 дзяцей прыпадае адзін школьны псіхолаг. А павінен быць адзін на 500, і не толькі ў бедных школах, але і ва ўсіх школах, таму што мы ведаем, што, напрыклад, не злоўжыванне наркотыкамі выклікае псіхічныя захворванні, гэта псіхічныя захворванні прыводзяць да злоўжывання наркотыкамі. Няздольнасць знайсці людзей і справіцца з іх праблемамі і трывогамі.
Калі з сярэдзіны 90-х гадоў і да абрання Буша ў нас паліцыя займалася аховай парадку, працавала з насельніцтвам, што адбылося? Колькасць злачынстваў з ужываннем гвалту сапраўды рэзка скарацілася. У выпадку свайго абрання я планую стварыць у Белым доме нацыянальную даследчую групу, якая складаецца з паліцэйскіх, сацыяльных работнікаў, а таксама якая складаецца з прадстаўнікоў чарнаскурага і каляровага насельніцтва, каб яна на працягу наступнага года намеціла сур’ёзныя рэформы, якія павінны ажыццяўляцца ў супольнасцях. Іх трэба аб’яднаць. А калі прыбраць з дарогі Трампа, у нас не будзе і мсцівага прэзідэнта, які спрабуе расквітацца нават з нязгоднымі рэспубліканцамі. Абяцаю вам — ад чатырох да васьмі сенатараў-рэспубліканцаў будуць гатовыя падтрымаць двухпартыйны кансэнсус.
Cубсідаваць нафту болей няма чаго. Пара з гэтым канчаць. Гэта зэканоміць нам мільярды даляраў. Розніца паміж мной і Новым зялёным курсам — гэта тое, што яны апрыёрна заяўляюць, што да 2030 года мы будзем вольныя ад вугляроду. А гэта немагчыма.
Ніколі раней мы не былі так ізаляваны ад свету. Нашы саюзнікі дзейнічаюць самі па сабе. Ведаеце, Амерыка сама апынулася ў адзіноце.
Іран набліжаецца да таго, каб сабраць дастаткова ядзернага матэрыялу для ядзернай бомбы. Паўночная Карэя памнажае свае ракеты. Мы апынуліся ў сітуацыі, калі нашы саюзнікі па НАТО заяўляюць голасна, што не могуць на нас разлічваць. Мы апынуліся ў ізаляцыі і на Далёкім Усходзе, і ў заходняй частцы Ціхага акіяну. З’явіліся рознагалоссі паміж Японіяй і Паўднёвай Карэяй, новыя крокі робіць Кітай. Ведаеце, я б сказаў, што бяспекі ў нас паменшылася. І так, паглядзіце, што робіць Пуцін. Вось, глядзіце, ёсць узнагароды за галовы амерыканскіх вайскоўцаў у Афганістане. У іх, дарэчы, у Афганістане больш людзей, чым пры нашай адміністрацыі. І вось Трамп шэсць разоў размаўляў з Пуціным, але нават словам пра гэта не абмовіўся. А ў НАТО наспеў раскол, таму што яны сумняюцца ў тым, што мы з імі. Паглядзіце, што адбываецца паўсюль, ад Беларусі да Польшчы і Вугоршыны — пад’ём таталітарных рэжымаў па ўсім свеце. А прэзідэнт рукаецца з усімі ўрвіцелямі запар, — сказаў Байдэн.
А вось што сказаў у эфіры NBC News дзейны прэзідэнт Дональд Трамп, які ідзе на другі тэрмін. Ён сустрэўся з выбаршчыкамі ў Маямі на адкрытым паветры. Таксама прыводзім ключавыя выказванні Трампа:
Я быў у Паўночнай Караліне і правёў там велізарны мітынг, на які прыйшло вельмі шмат народу. Адчуваю сябе па-сапраўднаму добра. Флорыда, Пенсыльванія, яны… Мне сказалі: «Трэба ехаць у лякарню». А я адказаў: «Добра. Я зраблю так, як вы скажаце ». І мы паехалі ў медыцынскі цэнтр Уолтара Рыда, дзе працуюць цудоўныя прафесіяналы. Яны далі мне «Рэгенерон» і «Рэмдэсівір». Усё, што я ведаю, — на наступны дзень я адчуваў сябе добра. Хто носіць маскі, пастаянна заражаюцца. Паглядзіце на губернатара Вірджыніі: ён заўсёды насіў маску. Паглядзіце, што адбываецца ў Нью-Ёрку. У Нью-Ёрку суцэльны бардак. Там страцілі амаль 40 тысяч чалавек. Там такі каранцін, якога вы яшчэ не бачылі. А цяпер яны адкрыліся, і ён стаў падобны на горад-прывід. Людзі з’язджаюць з Нью-Ёрку тысячамі, і яго будзе вельмі цяжка аднавіць. Таму гэта сродак, гэта так званае лячэнне, пра якое вы кажаце, не можа быць горш за саму праблему. Гэта праблема сур’ёзная.
Я ўжо шмат гадоў асуджаю ідэю белага шавінізму, але вы заўсёды так робіце. Вы заўсёды пачынаеце з гэтага пытання. Вы не спыталі Джо Байдэна, ці асуджае ён антыфа. Я глядзеў тое самае шоў з яго удзелам і вядучым Лэстэр Холт, які задаваў яму такія пытанні, быццам Байдэн дзіця. Мае людзі мяне папярэджвалі: «Упэўнены, яны зададуць вам пытанне аб белым супрэматызме». Я асуджаю белы шавінізм. Я асуджаю Антыфа, і я асуджаю ўсіх гэтых левых, якія паляць нашы гарады, якімі кіруюць дэмакраты, не разумеючы, што твораць…
Вось яны, дэмакраты, прыхільнікі ліберальнай палітыкі кажуць пра мірную перадачу ўлады. Так яны шпіёнілі за маёй перадвыбарнай кампаніяй. І яны на гэтым папаліся. А шпіёнілі яны актыўна. І спрабавалі зрынуць законна абранага прэзідэнта. А цяпер яны, значыць, вось як загаварылі: «А ці ўспрымеце вы мірную перадачу ўлады?» Дык вось, мой адказ — так! Але я хачу, каб гэтыя выбары былі сумленнымі. І ўсе гэтага хочуць. І што я павінен думаць, калі я бачу тысячы бюлетэняў, выкінутых у смеццевы бак, а на гэтых бюлетэнях маё імя? Я прав мелі сувязі з Расеяй. А яны мяне абвінавачвалі.ёў тры з паловай гады, адбіваючыся ад гэтых маньякаў. А цяпер вось што аказваецца. Гэта, аказваецца, яны, а не я
Мы толькі што паставілі рэкорд: 11 мільёнаў 400 тысяч працоўных месцаў. У нас будзе фенаменальна паспяховы трэці квартал, статыстыку па якім мы прадставім 1 лістапада, акурат перад выбарамі 3 лістапада, на якіх пераможа чырвоная рэспубліканская хваля. І ў мяне, я спадзяюся, будзе магутная аб’ява для вас. Вы яшчэ пабачыце: ВУП у нас будзе вышэйшым за дах. Працоўныя месцы, нерухомасць, будаўніцтва — ўсё пойдзе ўгару, — сказаў Трамп.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Sarah Silbiger / Getty Images