Агляд прэсы: Змірыцца з наступствамі



Беларускія верталёты ў паветранай прасторы Польшчы — чарговая правакацыя? Справа Трампа і спрэчкі наконт Амерыканскай дэмакратыі. Якія наступствы могуць адбыцца ў сусвеце з-за вядзення санкцый супраць Расеі? Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Арыны Ганцэвіч.

Паводле звестак польскіх крыніц, у аўторак два ваенныя верталёты з суседняй Беларусі парушылі паветраную прастору Польшчы. Варшава расцэньвае тое, што адбылося, як наўмысную правакацыю. Міністэрства абароны Беларусі абвергла ўсе абвінавачанні, заявіўшы, што Польшча такім чынам шукае падставу для мілітарызацыі сваіх межаў.

«Якія ж урокі неабходна атрымаць з гэтага інцыдэнту? Па-першае, Лукашэнка, выяўляючы з сябе моцнага лідара і пасярэдніка, з дапамогай таннага трука выкрыў слабасць НАТА. Бо які ж гэта ваенны саюз, калі ў яго небе могуць спакойна перамяшчацца замежныя ваенныя верталёты? Па-другое, у наяўнасці доказ таго, у які тып узбраення нам трэба інвеставаць. Нам неабходныя сістэмы для назірання і абароны паветранай прасторы Польшчы. Па-трэцяе, патрабуецца больш цеснае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва з НАТА, у тым ліку за кошт перакідкі натаўскай тэхнікі да нашай усходняй мяжы», — адзначае варшаўская газета «Rzeczpospolita».

З лютага 2022 года Еўразвяз увёў у дзеянне адзінаццаць пакетаў санкцый супраць Расеі. ЗША таксама шматкроць пашыралі санкцыйныя спісы расейскіх кампаній і прадпрыемстваў, з якімі забараняецца гандляваць амерыканскім фірмам.

Расея забараняе продаж кампаній і прадпрыемстваў без згоды дзяржаўнай камісіі па замежных інвестыцыях. Пры гэтым у выніку замежныя інвестары нярэдка вымушаны прадаваць свае актывы менш як за палову іх рыначнага кошту. На такія дзелавыя рызыкі, звяртае ўвагу вільнюсская «Verslo žinios»

«Гэта запавольвае працэс сыходу замежных фундатараў, аднак ён, тым не менш, працягвае ісці. …Арышты, канфіскацыя актываў, канфіскацыя кампаній у іх уласнікаў – усё гэта частка звычайнай практыкі рэжыму. Прычым не толькі ў Расеі, але і ў Беларусі, з якой замежныя інвестары таксама хацелі б пайсці з як мага меншымі стратамі. … Калі ўжо прызнавацца самому сабе ў тым, што рашэнне інвеставаць у Расею было памылкай, то тады трэба знайсці ў сабе сілы змірыцца і з наступствамі!»

Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў паўстаў перад судом у Вашынгтоне. Гэта ўжо трэці працэс супраць яго. На гэты раз Трампу ставіцца ў віну спроба фальсіфікацыі вынікаў выбараў 2020 года і падбухторванне да штурму Капітолія, які меў месца 6 студзеня 2021 года. Прэса адзіная ў тым, што ў гэтым працэсе на коне стаіць вельмі шмат, прычым не толькі для самога Трамп, але і – нават яшчэ ў большай ступені – для краіны ў цэлым.

«Гаворка сягоння ідзе аб амерыканскай дэмакратыі і, магчыма, наогул аб яе існаванні як такой. Любы, хто, падобна Дональду Трампу, не прызнае сапраўдных вынікаў выбараў, не прызнае паразы і выступае супраць мірнай перадачы ўлады, — парушае непарушны базавы прынцып дэмакратычнага ладу. Такі чалавек сам пазбаўляе сябе права займаць якую-небудзь палітычную пасаду. … Рэспубліканцы ўпусцілі магчымасць выгнаць Трампа са сваіх шэрагаў адразу ж пасля ганебнага нападу на сэрца амерыканскай дэмакратыі. Яны і дагэтуль знаходзяцца ў яго ў заложнікахВыказваецца венская «Die Presse».

У Балгарыі прайшлі масавыя дэманстрацыі супраць гвалту над жанчынамі. Падставай для пратэстаў паслужыў выпадак у горадзе Стара-Загора: 18-гадовая дзяўчына стала ахвярай збіцця і жорсткіх здзекаў з боку свайго былога партнёра. Ёй было нанесена мноства нажавых раненняў. У сваёй першай пастанове суд палічыў, што мелі месца толькі „лёгкія цялесныя пашкоджанні”, – і адпусціў злачынцу на волю.

Балгарскае «Deutsche welle» піша: «Інстытуцыі – паліцыя, пракуроры, суды, царква, заканадаўцы, СМІ – не звяртаюць увагі на праблему гвалту ў сэксуальных адносінах. Шматлікія выпадкі гвалту ў стаўленні жанчын і мужчын, якія сталі ахвярамі здзекаў ці нават забойстваў на сэксуальнай глебе, сістэматычна разглядаюцца толькі як другарадная праблема, а менавіта – як «лёгкія цялесныя пашкоджанні» у прамым і пераносным сэнсе.»

Беларускае Радыё Рацыя