Агляд СМІ: Еўропа перажывае нафтавы крызіс
Еўропа перажывае нафтавы крызіс, Прэм’ер Германіі прапанаваў немцам абцірацца анучай замест душа, лула да Сілва стаў лідарам перадвыбарнай гонкі ў Бразіліі, у Кітаі тэстуюць жывую рыбу і крабаў, каб спыніць распаўсюд каронавіруса. Падрабязнасці ў аглядзе сусветнай прэсы Атона Разумоўскага.
Еўропа перажывае нафтавы крызіс, а Саудаўская Аравія і Расія здолелі атрымаць выгаду з сітуацыі, піша Forbes. Цэнавае зацішша будзе нядоўгім, папярэджвае аўтар артыкула. Вытворцы нафты зараз знаходзяцца ў выйгрышным становішчы. Да прыкладу, саудаўская кампанія Aramco паведаміла аб тым, што ў другім квартале года яе чысты прыбытак вырас амаль у два разы – на 90% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Гэта адбылося дзякуючы таму, што Еўразвяз увёў забарону на расейскія нафту і газ, стварыўшы ўмовы для краху нафтагазавых трэйдараў і страхоўшчыкаў, якім не хацелася плаціць штрафы за парушэнне санкцыйнага рэжыму. Такія апантаныя зменай клімату краіны, як Нямеччына, нават разглядалі магчымасць вяртання да вугалю, каб забяспечыць бесперабойную падачу электраэнергіі. Але гэта было ў чэрвені. Як паведамляе газета DW, зараз Нямеччына ўжо сапраўды выкарыстоўвае вугаль замест газу. Між тым расейскі „Газпрам” заявіў, што да снежня кошты на газ у Еўропе могуць вырасці на 60% і перавысіць 4000 даляраў за тысячу кубаметраў.
Прэм’ер-міністр зямлі Бадэн-Вюртэмберг Вінфрыд Крэчман даў інтэрв’ю выданню Südwest Presse, дзе прапанаваў немцам альтэрнатыву душу.
На думку Крэчмана, замест рэгулярных паходаў у душ жыхары Германіі могуць звярнуцца да практыкі абцірання вільготнай анучы. Таксама палітык прапануе немцам тапіць толькі адзін пакой у сваім жыллі.
На думку Вінфрыда Крэчмана, такім чынам Германія зможа эфектыўна эканоміць газ і электрычнасць ва ўмовах недахопу энергарэсурсаў.
Былы кіраўнік Бразіліі Луіс Інаісу Лула да Сілва, які быў прэзідэнтам з 2003 па 2010 год, зноў балатуецца на прэзідэнцкую пасаду на кастрычніцкіх выбарах і захоўвае найвышэйшыя шанцы на перамогу. Пра гэта сведчыць праведзенае апытанне сацыялагічнай службы піша бразільскае выданне Folha de S.Paulo.
За Лулу да Сілву, прадстаўніка Партыі працоўных, гатовыя аддаць свой голас 47% апытаных. Калі выключыць тых, хто плануе галасаваць супраць усіх або ануляваць свой голас, доля тых, хто яго падтрымлівае, складае 51%, такім чынам палітык можа гарантаваць сабе перамогу ўжо ў першым туры. За дзеючага кіраўніка дзяржавы, кансерватара Жаіра Балсанару гатовы аддаць свой голас толькі 32% апытаных.
Раней паведамлялася, што ў Бразіліі перад выбарамі застрэлілі прадстаўніка апазіцыйнай партыі. Прадстаўнік Рабочай партыі Марсела Арруда святкаваў свой дзень нараджэння ў горадзе Фос-дэ-Ігуасу, штат Парана, на поўдні краіны, калі яго застрэліў Хорхэ Хасэ да Роча Гуаранню, які заявіў аб падтрымцы дзейнага прэзідэнта Жаіра Балсанару. Арруда стрэліў у адказ і паспеў забіць нападніка. Як пішуць мясцовыя СМІ, гэтае здарэнне можа стаць дрэннай прыметай перад маючымі адбыцца ў кастрычніку выбарамі, якія абяцаюць стаць вельмі напружанымі.
Улады прыбярэжнага горада Сямэнь на паўднёвым усходзе правінцыі Фуцзянь штодзень правяраюць на наяўнасць віруса не толькі рыбакоў, але і іх улоў. Гэтая практыка выклікала спрэчкі і выклікала насмешкі ў сацыяльных сетках і адбываецца на фоне абвастрэння ўспышкі на востраве Хайнань на поўдзень, якая, па словах урада, магла ўзнікнуць у рыбнай краме. Раён Сямэнь Цзімэй аб’явіў аб тэсціраванні ў канцы ліпеня з-за асцярог, што незаконны гандаль з замежнымі рыбакамі можа прывесці да завозу віруса. Рэжым прадугледжвае тэсціраванне як людзей, так і рэчаў, з якімі яны кантактавалі, у тым ліку рыбы, вылаўленай з вады. У прыватнасці, увага карыстальнікаў сеткі прыцягнулі фатаздымкі рыб, у якіх бяруць аральныя мазкі. Згодна з афіцыйным апавяшчэннем, рыбакі павінны праходзіць тэсціраванне штодня. Тое ж датычыцца іх улову, г.зн. жывой рыбы і крабаў. Карыстальнікі сацсетак актыўна жартуюць з такога падыходу і прапануюць тэсціраваць камароў, магчыма, найгоршых распаўсюджвальнікаў хвароб сярод людзей.
Беларускае Радыё Рацыя