Агнешка Легуцка: Падтрымка Лукашэнкі слабее
Раней Лукашэнка меў грамадскую падтрымку, хаця і фальсіфікаваў выбары. Цяпер гэтая падтрымка слабее, – сказала Агнешка Легуцка з Польскага інстытута міжнародных адносінаў у эфіры тэлеканала TVP Info.
Паводле яе слоў, падобная сітуацыя можа паўстаць і ў Расеі:
– Зразумела, што гэта ключавы момант для самога Крамля. З аднаго боку, Масква вельмі ўважліва сочыць за тым, што адбываецца і будзе мацней падтрымліваць Лукашэнку, хаця гэтая падтрымка вельмі ўмоўная, лічыць Легуцка. Кожны раз Пуцін падкрэслівае, што трэба ўмацоўваць інтэграцыю, умацоўваць Саюз Беларусі і Расеі, і на самой справе ён уважліва сочыць за тым, ці справіцца з гэтым Лукашэнка, – дадае эксперт.
Пратэсты супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў праходзяць у Беларусі з 9 жніўня. Дзеючая ўлада сцвярджае, што робяцца спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: youtube.com