Агнешка Рамашэўска: „Інтарэс Лукашэнкі часова супадае з нацыянальным”
Ці з’яўляецца Лукашэнка гарантам незалежнасці? Гарачая дыскусія разгарэлася падчас дэбатаў у Польскім Тэатры. Прынцыпова адрозныя пазіцыі занялі былы кандыдат на прэзідэнта Андрэй Саннікаў і былы павераны ў справах польскай Амбасады ў Менску Вітальд Юраш.
Дыскусію вяла Агнешка Рамашэўска-Гузы. Дырэктар «Белсата» лічыць, што праўда знаходзіцца пасярэдзіне і асабісты інтарэс Лукашэнкі супаў з нацыянальным:
— Я лічу, што Лукашэнка у цяперашні момант у нейкай ступені усё ж з’яўляецца гарантам незалежнасці Беларусі. Ягоны асабісты інтарэс неяк супадае у дадзены момант з інтарэсамі Беларусі. Вядома, гэта не значыць, і тут я згодная са спадаром Саннікавым, што калі Масква моцна націсне на яго, дык гэты інтарэс будзе настолькі моцны, што Лукашэнка будзе супраціўляцца з усяе моцы.
Агнешка Рамашэўска-Гузы таксама дадала, што з’яўляецца прыхільнікам вядзення дыялогу з уладамі ў Беларусі па справах эканомікі, але гэты дыялог не можа праводзіцца любым коштам. Перадусім трэба зважаць на канкрэтныя дзеянні, а не на словы, зазначыла дырэктар «Белсата».
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота: belsat.eu