Агнешка Рамашэўска: Улады Беларусі баяцца расейскіх інтрыг
“Белсат” пакуль выгадны беларускай уладзе”, – кажа яго дырэктарка.
Фота belapan.com
Агнешка Рамашэўска ўдзельнічала ў семінары “Гібрыдная вайна”, які прайшоў у Беластоку. У дыскусіі наконт расейскай дэзінфармацыі і прапаганды, гаворка перайшла на тэму тэлеканала “Белсат”.
Яго дырэктарка Агнешка Рамашэўска адзначыла, што больш за апазіцыю, беларускія ўлады баяцца расейскіх інтрыг унутры краіны:
– Улада занадта позна вырашыла, што варта ўзмацняць беларускасць, трохі змагацца з гэтым “рускім мірам”, бо ён таксама пагражае інтарэсам улады. Мы кажам пэўныя рэчы, пра якія ўлада магчыма не скажа з увагі на розныя інтарэсы, напрыклад, эканамічныя. Мы гэта можам сказаць, таму напэўна не вельмі ім пакуль перашкаджаем.
Паводле дырэктаркі “Белсата” Агнешкі Рамашэўскай, гэта апошні момант, каб узмацніць дзеянні ў сферы СМІ, супраць расейскай прапаганды і дэзінфармацыі. Галоўную ролю паводле яе, магла б адыграць Польшча.
Беларускае Радыё Рацыя