АГП атрымала папярэджанне ад Міністэрства юстыцыі
Аб’яднаня грамадзянская партыя атрымала папярэджанне ад Міністэрства юстыцыі Беларусі. Фармальна – за тое, што АГП сваечасова не правяла з’езд і пратэрмінавала падачу справаздачы.
Але выконваючы абвязкі старшыні партыі Мікалай Казлоў лічыць, што мінюст проста выканаў загад Аляксандра Лукашэнкі:
– Аб’яднаная грамадзянская партыя атрымала ліст, у якім нам аб’явілі папярэджанне. Мы лічым, што Міністэрства юстыцыі выконвае карныя функцыі. Няма нічога, што заслугоўвала б такой рэзкай рэакцыі.
Мы ж чулі пра тое, што Лукашэнка даў каманду праверыць партыі, і яны выконваюць. То бок у палку АМАПу прыбыло. Вось там на сённяшні дзень непасрэдна АМАП, а цяпер туды можна запісаць пракуратуру. Проста ў іх форма розная, а функцыі яны выконваюць адны – карныя.
Вельмі шкада, што юрысты ўдзельнічаюць у такіх справах, – сказаў Мікалай Казлоў.
Беларускае Радыё Рацыя