АГП рыхтуецца да прэзідэнцкіх выбараў
Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыняла план удзелу ў будучай прэзіданцкай кампаніі. Ён складаецца з 2 частак.
Па словах старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, па-першае, прынята рашэнне падтрымаць палітзняволенага, Мікалая Статкевіча ў якасці адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі.
Гэта дазволіць яшчэ раз нагадаць пра адсутнасць свабодных і сумленных выбараў у сучаснай Беларусі, – лічыць палітык
– Разам з тым мы разумеем, што спроба рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам рэалізавана практычна не будзе. Таму другая частка – рэгістрацыя нашага кандыдата і рэалізацыя сцэнара, які мы называем новая эканамічная палітыка. І мы пакідаем за сабой права зняцца на любым этапе выбарчай кампаніі.
Раней Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучыла Анатоля Лябедзьку кандыдатам для удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя