АГП вылучыла 70 прэтэндэнтаў у кандыдаты



70 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў было вылучана на з’ездзе Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які адбыўся 17 чэрвеня ў Менску. Сярод вылучаных партыяй кандыдатаў амаль палову складаюць прадстаўнікі ад аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ды іншых палітычных рухаў.

op

Збольшага гэта прадстаўнікі партый і арганізацый, якія ўваходзяць у правацэнтрысцкую кааліцыю і з’яўляюцца для АГП ідэйна блізкімі, тлумачыць пераабраны старшыня АГП Анатоль Лябедзька:

– Мы працягнулі руку дапамогі ў межах правацэнтрысцкай кааліцыі. Мы іх падстрахавалі, і я думаю, што гэта якраз і ёсць паказчык таго, што кааліцыя працуе не толькі на паперы, але і ў рэальнасці. Зараз засталося толькі ехаць да патэнцыйных кандыдатаў, праводзіць супольныя пікеты, падтрымліваць іх маральна, палітычна, псіхалагічна. Гэта тое, што мы будзем рабіць бліжэйшы час.

Галоўнымі задачамі парламенцкай выбарчай кампаніі Анатоль Лябедзька лічыць давядзенне да як мага большай колькасці грамадзян перадвыбарную платформу правацэнтрысцкай кааліцыі, у першую чаргу маецца на ўвазе праграма “Мільён новых рабочых месцаў”, якая прадугледжвае структурныя пераўтварэнні ў беларускай эканоміцы.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя