Агульнапольскі рэферэндум прызнаны неправамоцным (абноўлена)
Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы агучыла вынікі агульнанацыянальнага рэферэндуму, які прайшоў у нядзелю, 6 верасня. Для таго, каб апытанне было прызнана важным, галасы павінны былі аддаць больш за 50% выбаршчыкаў. А яўка склала толькі 7,8% працэнта. На пытанне „Ці з’яўляецеся прыхільнікам ўвядзення аднамандатных акругаў на выбарах у Сейм?” “так” адказала амаль 79% палякаў. Амаль 83% выказаліся супраць захавання бягучага метаду фінансавання палітычных партый з дзяржаўнага бюджэту. Таксама за ўнясенне змяненняў у падатковае заканадаўства на карысць падаткаплацельшчыка выказаліся амаль 95% апытаных. Дзяржаўная выбарчая камісія абвясціла, што з-за недастатковай яўкі рэферэндум не з’яўляецца правамоцным.
* * *
У нядзелю, 6 верасня, а 22.00 завяршыўся ўсенародны рэферэндум, які ініцыяваў прэзідэнт Браніслаў Камароўскі.
Дзяржаўная выбарчая камісія прадставіла частковыя дадзеныя датычныя яўкі. Паводле ДВК, яўка склала 7,48%. Калі папярэдняя інфармацыя пацвердзіцца, то рэферэндум будзе неправамоцным, паведамляе wp.pl.
Пытанні ды іх частковыя вынікі:
– Ці згодныя Вы на ўвядзенне аднамандатных выбарчых акругаў на выбарах у Сейм Польшчы? „Так” 79.88%.
– Ці згодныя Вы на адмену фінансавання палітычных партый з бюджэту? „Так” 16.44%.
– Ці згодныя Вы на ўнясенне змяненняў у падатковае заканадаўства на карысць падаткаплацельшчыка? „Так” 94.22%.
[youtube id=”0dTBDvmPe0U”]
(Відэа Państwowa Komisja Wyborcza)
* * *
Працягваецца агульнапольскі рэферэндум. Каб аддаць свой голас, трэба мець пры сабе пасведчанне асобы і паставаіць крыжык пад прынамсі адным пытаннем.
Апрача аднамандатных выбарчых акругаў, можна галасаваць у справе фінансавання палітычных партый і закона аб падатках.
Выбаршчыкі з акругі 35 і 36, якая знаходзіцца ў школе святых Кірыла і Мяфодзія, па-рознаму ставяцца да ўзнятых на рэферэндуме пытанняў:
– На першы погляд, гэты рэферэндум нічога не дасць. Бо пытанні ў ім так сфармуляваны, што незалежна ад вынікаў галасавання ўсё пасля можна змяніць. Няма канкрэтыкі, дэталяў.
– Каб вынікі гэтых рэферэндумаў сапраўды ўплывалі на штосьці, то і людзі актыўней бы на іх хадзілі.
– Канешне, магло б быць больш гэтых пытанняў. Але робім столькі, колькі можам. Пабачым, якія будуць вынікі.
Рэферэндум будзе прызнаны, калі ў ім прагаласуе больш за 50 адсоткаў выбаршчыкаў. Можна галасаваць да 22.00. Афіцыйныя вынікі будуць вядомыя ў панядзелак, пасля поўдня.
* * *
6 верасня ў Польшчы праходзіць усенародны рэферэндум. Заканадаўчую ініцыятыву аб правядзенні апытання тагачаснага прэзідэнта Браніслава Камароўскага ў траўні падтрымаў Сенат (Верхняя палата Парламента Польшчы).
На агульнанацыянальны рэферэндум вынесеныя тры пытанні:
– Увядзенне аднамандатных выбарчых акругаў на выбарах у Сейм (Ніжнюю палату Парламента),
– Адмена фінансавання палітычных партый з бюджэту,
– Унясенне змяненняў у падатковае заканадаўства на карысць падаткаплацельшчыка.
Участкі для галасавання адкрытыя да 22-й гадзіны. Правядзенне рэферэндуму абыдзецца польскім падаткаплацельшчыкам у 90 мільёнаў злотых.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота poranny.pl