Агульны перагляд прававой базы – рэкамендацыя БДІПЧ АБСЕ
Першачарговай рэкамендацыяй Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ для ўладаў Беларусі паводле вынікаў назірання за апошнімі парламенцкімі выбарамі стане «агульны перагляд прававой базы», паведаміла ў інтэрв’ю БелаПАН кіраўнік назіральнай місіі БДІПЧ АБСЕ Карыэн Йонкер.
У прыватнасці, адзначыла яна, кандыдаты ў дэпутаты пры друку сваіх агітацыйных матэрыялаў «былі абмежаваныя рашэннямі выбарчых камісій». Але выбарчая камісія не павінна прымаць такія рашэнні, гэта прэрагатыва суда, – падкрэсліла кіраўнік місіі БДІПЧ.
– У эфір не выпускалі перадвыбарныя выступленні кандыдатаў, таму што ўжо журналісты выступалі ў ролі цэнзараў. А рашэнні аб забароне – на падставе таго, што выступленні ці праграма ўтрымліваюць паклёп або нешта яшчэ – усё ж павінен прымаць толькі суд.
Яна таксама адзначыла, што ў заканадаўстве неабходна выразна прапісаць нормы пра склады выбаркамаў. «Усе нашы рэкамендацыі будуць адлюстраваныя ў выніковай справаздачы. Сумна, што многія з іх ужо рабіліся ў 2016 годзе, але так і не былі выкананыя», – дадала кіраўнік місіі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: report.az