АКРЗ апублікавала першыя спісы матэрыялаў праверкі
Сёння ў ініцыяванай Святланай Ціханоўскай Адзінай Кнізе Рэгістрацыі Злачынстваў апублікаваны першы спіс з 28 матэрыялаў праверкі. Гэта імёны і пацверджаныя юрыстамі доказы злачынстваў членаў выбарчых камісій, якія фальсіфікавалі выбары.
Сярод 397 прынятых і адфільтраваных заяў:
– злачынствы супраць правоў грамадзян: 117; – катаванні, гвалт: 188; – забойствы: 9; – службовыя: 66; – іншыя: 14.
Святлана Ціханоўская з гэтай нагоды сказала: «Сёння пачынаецца новы раздзел у нашай барацьбе за справядлівасць. Услед за першым спісам фальсіфікатараў Адзіная Кніга Рэгістрацыі Злачынстваў будзе публікаваць доказы катаванняў, гвалту, карупцыі, вынясення неабгрунтаваных прысудаў і іншых службовых злачынстваў. Мы робім гэта, каб больш ніхто не мог красці нашы галасы, катаваць нас, затрымліваць бацькоў, кідаючы іх дзяцей у калясках пасярод вуліцы, і здзекавацца над вязнямі сумлення.
Усе, хто з’явіцца ў матэрыялах Адзінай Кнігі, павінны быць гатовыя да міжнароднага крымінальнай пераследу, санкцый і справядлівага суда. Час беспакаранасці скончыўся. 20 снежня – гэта дзень, калі беларусы даказалі злачынствы, з якіх у жніўні пачаўся наш пратэст. Але яшчэ больш важна, што 20 снежня – гэта дзень, калі беларусы даказалі, што могуць самі вярнуць у краіну закон».
Наступны спіс матэрыялаў будзе апублікаваны на ЕКРП 20 студзеня.
Фота: АР