Акцыі салідарнасці да трэцяй гадавіны беларускіх пратэстаў



У дзясятках гарадоў свету пройдуць акцыі салідарнасці да трэцяй гадавіны беларускіх пратэстаў.

Міжнародная акцыя беларускай дыяспары названая „Дзень салідарнасці”. Беларусы свету выйдуць, каб падтрымаць палітвязняў і выказаць пратэст супраць дыктатуры ў Беларусі.

У Беластоку Марш Салідарнасці пачнецца сёння, 6 жніўня,  а 16-ай гадзіне. З-пад помніка маршалку Юзэфу Пілсудскаму на Рынку Касцюшкі ўдзельнікі акцыі пройдуць вуліцамі да будынка Беларускага консульства, што па вуліцы Вольнай Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя