Акцыя салідарнасці ў Кіеве



4 жніўня 2014 года Рух Салідарнасці “Разам” у Кіеве правёў шэраг акцый, прымеркаванных да Міжнароднага дня Салідарнасці з беларускай грамадзянскай супольнасцю.

_DSC4968

_DSC4969

_DSC4996

А 9-й раніцы з вокнаў офісу Руха Салідарнасці “Разам” на вуліцы Мазепы быў вывешаны вялікі бел-чырвона-белы сцяг. А 12-й гадзіне пачалося пікетаванне амбасады Беларусі.

Акцыя пачалася хвілінай маўчання па загінулых украінскіх вайскоўцах, якія на думку ўдзельнікаў загінулі ў змаганні з расейскім імперыялізмам не толькі за Украіну, але і за Беларусь, і за ўсю Еўропу.

На акцыі выступілі прадстаўнікі Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, Галіна Сарочык, Алег Аўсяннік, прадстаўнік беларускіх анархістаў Аляксандар Андрушкевіч, вядомы украінскі паэт Олесь Ірванец, кіраўнік грамадскай арганізацыі “Луганск” Сяргей Бандарэнка.

Прысутныя патрабавалі вызвалення палітвязняў Ігара Аліневіча, Зміцера Васьковіча, Мікалая Дзядка, Эдуарда Лобава, Арцёма Пракапенкі, Васіля Парфянкова і Мікалая Статкевіча, а таксама намесніка старшыні Руху Салідарнасці “Разам” Алеся Макаева, і актывіста Руху Салідарнасці “Разам” Іллі Дабратвора, якія былі асуджанныя на суткі за нацыянальную сімволіку.

Увесь час гучала: “Слава Украіне! – Героям Слава!”, “Жыве Беларусь! – Жыве!”, “Слава Нацыі! – Смерць ворагам!”, “Банду гець!”. На акцыі прысутнічала і пудзіла Лукашэнкі.

Фота – Руху Салідарнасці „Разам”