Акцыя Статкевіча і Някляева „Вярнуць уладу народу”



20-годдзе антыканстытуцыйнага рэферэндуму беларусы адзначылі акцыяй пратэсту. Нягледзячы на тое, што акцыя мела несанкцыянаваны характар, у ёй узялі ўдзел каля сотні чалавек.

Нягледзячы на малую колькасць удзельнікаў, арганізатары дамагліся сваіх мэтаў, лічыць адзін з арганізатараў Мікалай Статкевіч:

– Тут дзве мэты. Першая мэта – пастаянная, мы вярнулі сабе вуліцу, вярнулі сабе Плошчу.  І мы мусім яе ўтрымаць. Другая мэта тычыцца гэтай акцыі. Мы нагадалі грамадству, што 20 гадоў таму адбыўся антыканстытуцыйны пераварот. Лукашэнка здзейсніў злачынства.

На месцы правядзення акцыі было шмат супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. Адзін з міліцыянтаў у форме папярэджваў грамадзянаў праз мегафон пра адміністрацыйную адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Тым не менш, у выніку акцыя скончылася без затрыманняў.

* * *

У Менску адбылася чарговая вулічная акцыя, арганізатарам якой выступае былы палітвязень Мікалай Статкевіч, якога падтрымаў паэт і палітык Уладзімір Някляеў. Нагодай для яе правядзення, як сказалі палітыкі, стала «20-я гадавіна ўсталявання дыктатуры ў краіне».

Людзі сабраліся каля Менскай ратушы. Перад імі выступілі Мікола Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец. Па прапанове Статкевіча хвілінай маўчання ўшанавалі памяць зніклых Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі.

На мерапрыемства прыйшло каля 100 чалавек. Міліцыя не замінала праводзіць акцыю.

akcyja_2

viber-image-49sz7

akcyja_3

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота nn.by