Актывіст паспаборнічае са старшынёй райвыканкама



Грамадскі актывіст з Астравеччыны Мікалай Уласевіч падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты па Смаргонскай выбарчай акрузе № 59.

Мікола Уласевіч

Мікалай Уласевіч (Фота svaboda.org)

Па гэтай жа акрузе балатуецца як прадстаўнік улады – старшыня Астравецкага райвыканкама і цяперашні сенатар Адам Кавалько, так і прадстаўнік дэмакратычнага кірунку – старшыня партыі „Зялёныя” Дзмітры Кучук.

Сваё рашэнне балатавацца тлумачыць Мікалай Уласевіч:

– Выбараў няма – гэта ведае кожны дасведчаны чалавек. Але сядзець, як кажуць, клацаць па клавішах у Фэйсбуку, я лічу гэта пасіўная справа. Кажуць, што кропля камень точыць, прыкладна такім чынам буду ўздзейнічаць на сітуацыю, таму вырашыў ісці на выбары. Тым больш што ёсць моцны раздражняльнік – старшыня Астравецкага райвыканкама. Я лічу, што гэты чалавек не ў заканадаўчым сходзе павінен сядзець, а яму месца дзесьці ў іншым, зусім не камфортным месцы.   

Як раз вылучэнне ў дэпутаты Мікалай Уласевіч і збіраецца выкарыстаць як лігітымную магчымасць зрабіць адкрытую заяву і прад’явіць чыноўніку яго злоўжыванні.

Что тычыцца старшыні партыі „Зялёныя” Дзмітрыя Кучука, то Уласевіч лічыць, што цалкам можам сябраваць з ім супраць прызначэнца ўлады – прынамсі ў пытанні будаўніцтва Астравецкай атамнай станцыі.

Рэгістрацыя ініцыятыўнай групы Уласевіча павінна адбыцца 8 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя