Актывістаў Саюза палякаў выклікаюць на допыт у фінансавыя органы
Актывістаў Саюза палякаў у Беларусі выклікаюць на допыты ў фінансавыя органы, дзе патрабуюць ад іх інфармацыі аб крыніцах фінансавання арганізацыі.
Пра гэта паведаміла былая кіраўнічка арганізацыі Анжаліка Борыс:
– Дзеячы Саюза палякаў телефанічна запрашаюцца ў фінансавыя органы і там вядзецца допыт. Пытаюцца ў іх пра кіраўніка арганізацыі, пра мяне, як утрымліваюцца, з якіх сродкаў арганізацыя ўтрымліваецца. Некаторых здымаюць на відэакамеры. З чым гэта звязана? Фантазіі нашых уладаў вельмі вялікія.
Анжаліка Борыс не выключае, што ўлады рыхтуюць нейкі новы прапагандысцкі фільм. Яна дадала, што некаторым актывістам прапаноўвалі, каб з прымацаваным мікрафонам прыйшлі ў офіс арганізацыі.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота news.21.by
