На Майдане патрабавалі вярнуць Саўчанку ва Украіну



У Кіеве на Майдане Незалежнасці прайшла акцыя ў падтрымку асуджанай у РФ украінскай лётчыцы, народнага дэпутата Надзеі Саўчанкі, перадае hromadske.tv.

Па дадзеных выдання, на плошчы было некалькі дзясяткаў актывістаў. Іх асноўнае патрабаванне да ўкраінскай улады – неадкладна прыняць меры для вяртання Саўчанкі ва Украіну.

333

Паводле інфармацыі УНН, да акцыі далучылася мама Надзеі Саўчанкі Марыя Іванаўна, якая падзякавала тых, хто сабраўся на Майдане, за падтрымку. „Я вам шчыра ўдзячная за тое, што вы сюды прыходзіце і падтрымліваеце маё дзіця, якое знаходзіцца цяпер у расейскай турме. Я спадзяюся, што ўсё ж Надзя будзе дома … Надзю нельга зламаць, у яе сталёвы характар”, – сказала маці ўкраінкі .

Жанчына заклікала ўлады спыніць вайну ва Украіне, якая забірае дзяцей. Адзначаецца, што таксама адбудзецца супольная малітва за Саўчанку.

f234222925e4aace3e01a91746c60f0635a289f2

df8e6a2dc8b9a2515aebd599394ea1a39f96bcfe

Фота УНН