Ала Фёдарава: Беларусь будзе разглядаць магчымасць пашырэння бязвізавых зон



12 лютага для бязвізавага ўезду ў Беларусь адкрываецца Нацыянальны аэрапорт Менск. Згодна з Указам  прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, грамадзяне васьмідзесяці краін змогуць наведаць краіну на пяць сутак толькі з пашпартам і медыцынскім страхавым полісам.

ala

Сваю бязвізавую зону на ўзор  гарадзенскай хочуць таксама стварыць улады Берасця, паведаміла Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Ала Фёдарава. Паводле яе слоў, у будучым улады краіны будуць разглядаць таксама пашырэнне існуючых бязвізавых зон.

– На прыкладзе Гарадзенскай вобласці яны імкнуцца ўнесці такія прапановы, каб бязвізавы рэжым закрануў і чыгуначны вакзал, і гарадзенскі аэрапорт. Я даведалася, што і Берасце хоча таксама мець такую бязвізаву зону.

Як паведамляў у снежні ў Беластоку намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, прыкладна праз год можна будзе бязвізава паехаць цягніком з Беластока ў Гародню.  1-га траўня адкрыецца для бязвізавага руху водны шлях на Аўгустоўскім канале Рудаўка-Лясная. Да гэтай пары гарадзенскую бязвізавую зону наведала 2800 замежнікаў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота vgr.by