Алег Гайдукевіч зняўся з выбараў



Алег Гайдукевіч прыняў рашэнне зняцца з выбараў. Пра гэта ён заявіў на сваёй прэс-канферэнцыі, паведамляе tut.by.

Гайдукевіч адзначыў, што прыйшоў у палітыку «сур’ёзна і надоўга». Таму абвяргае ўсе «ролі, якія яму прыпісалі ўжо падчас гэтай кампаніі».

– Для мяне прэзідэнцкія выбары – працэс, які павінен аб’яднаць краіну, а не раз’яднаць, – заявіў Алег Гайдукевіч. – Як палітык, дэпутат, лідар найбуйнейшай партыі краіны. У гэтай сітуацыі мае палітычныя амбіцыі саступаюць сітуацыі ў краіне.

Гайдукевіч дадаў, што за яго ўжо сабраны 30 тысяч подпісаў. І ён перадасць іх і сваю праграму ў штаб дзеючага прэзідэнта.

– Я лічу, што нельга дапусціць злому краіны. Я заклікаю ўсіх пайсці на выбары і прагаласаваць за дзеючага прэзідэнта. Гэта не 2010 год, калі ЛДП знялася з выбараў, назваўшы іх цыркам. Я не магу быць прастытуткай, я буду адстойваць свае перакананні. Я лічу, што мы павінны адстаяць сваю краіну і пасля выбараў пачаць рэформы. Усе кандыдаты, якія засталіся, акрамя дзеючага прэзідэнта, яны ўсе выступаюць за злом краіны.