Алег Гулак: Галоўная задача ААН у Беларусі – назваць усё сваімі імёнамі



Ці можа Беларусь у барацьбе з рэжымам спадзявацца на падтрымку міжнародных арганізацый?

Мажлівы шлях прававой ацэнкі дзеянняў Лукашэнкі і яго паплечнікаў назваў старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэту Алег Гулак:

– Зараз запушчаны новы механізм расследавання ў межах сістэмы Вярхоўнага камісара па правах чалавека. За расследаванне тых катаванняў і бесчалавечнага абыходжання, якія былі ў Беларусі. Краіна, якая не саромеецца быць ізгоем з пункту гледжання правоў чалавека, вось так ставіцца да агульначалавечых каштоўнасцяў. Проста тады ўключаюцца іншыя механізмы ўплыву, і гэта не толькі санкцыі.

Падкрэсліваецца, што Расея ці Кітай як краіны-сябры ААН валодаюць кампетэнцыяй, каб заблакаваць рашэнні органаў ААН у дачыненні да Беларусі.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя