Алег Гулак: Праўдзівасць подпісаў трымаецца ў сакрэце
Існуючая працэдура праверкі подпісаў дазваляе сумнявацца ў выніках усіх чатырох кандыдатаў на прэзідэнта. У Менску намеснік цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч і старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак падвялі вынікі прамежкавага этапу перадвыбарчай кампаніі – ад рэгістрацыі ініцыятыўных груп, да рэгістрацыі кандыдатаў. Найбольш пытанняў у назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» выклікае працэдура праверкі подпісаў за прэтэндэнтаў.
Па-першае, гэтая працэдура закрытая, па-другое, выглядае дзіўным тое, што забракаваная выбраная партыя подпісаў прыводзіць да прызнання несапраўднымі ўсіх подпісаў, – кажа Алег Гулак.
– Мы не тое, што маем сумнеў, што яны сабралі гэтыя подпісы. Мы не разумеем, чаму Цэнтрвыбаркам не можа арганізаваць працэдуры так, каб не было ўвогуле прэтэнзій. Напрыклад, вядзецца зараз вялікая спрэчка – ці сабрала подпісы Караткевіч. Такая ж самая спрэчка можа весціся адносна любога кандыдата. Навошта ў кампаніі вось такія закладваць міны, калі можна зрабіць проста і зразумела – пусціце, людзі паглядзелі і сказалі, што ўжо добра.
На думку Валянціна Стэфановіча, трэба правяраць усе подпісы, інакш застаецца сумнеў у праўдзівасці подпісаў усіх кандыдатаў.
Беларускае Радыё Рацыя