Алег Сянцоў стаў лаўрэатам прэміі Сахарава
Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, асуджаны ў Расеі на 20 гадоў турмы, стаў лаўрэатам прэміі Сахарава, якая прысуджаецца Еўрапарламентам.
Пра гэта паведамляе Associated Press.
Прэмія «За свабоду думкі» імя акадэміка Андрэя Сахарава ўручаецца за ўнёсак у барацьбу за правы чалавека.
Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца ў Страсбургу 12 снежня.
Фота DW