Алег Трусаў: Бараніць сваю Незалежнасць мы будзем усімі шляхамі



Маніфест у абарону Незалежнасці Беларусі, які падрыхтавалі ініцыятары Кангрэсу за Незалежнасць, стане, на іх думку, дакументам, які аб’яднае тысячы прыхільнікаў і абаронцаў беларускай дзяржаўнасці.

Ініцыятары плануюць правесці Кангрэс за Незалежнасць 21 снежня, а каб аб’яднаць вакол ідэі як мага больш прыхільнікаў суверэнітэту, падрыхтавалі дакумент пад назвай «Маніфест у абарону Незалежнасці Беларусі».

Адзін з сяброў аргкамітэту, старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, што, супраціў агрэсару – святое права беларуса.

 – Зараз мы ўвайшлі ў перыяд нестабільнасці, мы не ведаем, што будзе заўтра. Бараніць сваю Незалежнасць мы будзем усімі дастунымі шляхамі. Калі трэба ўзяць у рукі зброю, мы яе возьмем. Гэта наша святое права. Я, напрыклад, камандзір батальёна мотапехоты. Але гэта крайні момант. Мы павінны перш за ўсё бараніць мірным шляхам. 

Арганізатары разлічваюць далучыць да агульнанацыянальнай кампаніі ў абарону Незалежнасці палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні і рухі, патрыятычна настроеных грамадзян.

Беларускае Радыё Рацыя