Алег Турый: Імперскасць Расеі – істотная праблема сучаснай Еўропы



„Дэкаланізацыя адукацыі і навуковых даследаванняў у Беларусі і Украіне”. Канферэнцыя на такую тэму адбылася ў Вільні. Яе супольна арганізавалі Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, Карлавы ўніверсітэт і Украінскі каталіцкі ўніверсітэт.

Гаворыць прадстаўнік апошняй інстытуцыі, гісторык Алег Турый:

Мы разважалі і абмеркоўвалі тое, як пазбывацца ўсяго таго імперскага, каланіяльнага наратыву, асабліва ва ўмовах, калі Расея вядзе агрэсіўную вайну супраць Украіны і злоўжывае сваім дамінуючым становішчым у цяперашняй Беларусі. Але мы спадзяемся на тое, што тыя пазітыўныя змены, якія адбываюцца ў сучаснай сітуацыі, яны павінны прывесці і да звальнення нас, не толькі ад наратыву, але і ад дамінавання імперскага, якое з’яўляецца галоўнай праблемай сучаснай Еўропы.

Алег Турый адзначыў, што большасьць удзельнікаў канферэнцыі карысталіся беларускай і ўкраінскай мовамі, рэшта – ангельскай. Расейская не гучала ўвогуле.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Алега Турыя.