Алег Жданаў: Лукашэнка не зможа прымяніць casus belli для Беларусі з боку Украіны
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін звярнуўся з прамовай да беларусаў, у якой падкрэсліў нежаданне ваяваць з украінцамі, але гатовасць абараняць уласную тэрыторыю ад нападу з Украіны.
Сітуацыю каментуе ваенны эксперт Алег Жданаў:
– Заява больш-менш адэкватная, і яна лагічная. Армія Беларусі на сёння робіць усё, каб не ўдзельнічаць у гэтай вайне, не быць гатовым да вайны. Калі беларуская армія рашыцца ўрывацца дэ-факта, баявыя дзеянні пачнуцца на тэрыторыі Беларусі.
Лукашэнка гэты casus belli можа выкарыстоўваць асабіста для сябе, а не ў сітуацыі, калі ён прымусіць ААН прымаць нейкія меры супраць Украіны. Мы абараняем сваю тэрыторыю.
Тэрмін casus belli на міжнародным узроўні прымяняюць як фармальны повад для абвяшчэння вайны. Пры гэтым Алег Жданаў падкрэсліў, што Украіна ў выпадку наступлення з боку Беларусі гатова адбіваць атаку, і ў любым разе павінна атрымаць сістэмы СПА на ўзроўні «Вялікай Сямёркі» (G7).
Беларускае Радыё Рацыя