Алейнік прапанаваў не называць рэжым Лукашэнкі “рэжымам”
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік выступіў на 78-ай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

“Ніхто не павінен апускацца да абраз і непаважлівай лексікі, напрыклад, выкарыстання слова „рэжым” у дачыненні да законных уладаў дзяржаў-чальцоў” ,– сказаў Алейнік.
Агулам ён агучыў тры прапановы. Ён заклікаў спыніць палітыку астракізму ў ААН, бо па Статуце ААН усе сябры арганізацыі роўныя. Па-другое, казаў дыпламат, асобныя дзяржавы-павінны спыніць спробы ператварыць ААН і арганізацыі яе сістэмы ў інструмент сваёй знешняй палітыкі. Трэцяя прапанова – працаваць у ААН па выкліках агульнага характару.
„Аднабаковыя меры прымусу, уведзеныя Захадам прама або ўскосна практычна супраць усіх дзяржаў астатняга свету, павінны быць неадкладна адменены!” – заклікаў Алейнік, які прадстаўляў у Нью-Ёрку афіцыйны Менк.
Паводле reform.by
