Алейнік прыбыў з афіцыйным візітам у Турцыю



Увечары 6 лістапада міністр замежных спраў Сяргей Алейнік прыбыў з афіцыйным візітам у Турцыю.

На заўтра ў яго запланаваныя паўнафарматныя перамовы з міністрам замежных справаў Турцыі Хаканам Фіданам, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Як паведамлялася БЕЛТА, тэрміны афіцыйнага візіту – 7-8 лістапада. Бакі будуць абмякоўваць пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і іншыя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

У рамках візіту адбудзецца паседжанне Беларуска-Турэцкай сумеснай Міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.