Алена Анісім: Лукашэнку турбуе асабісты лёс, а не лёс краіны



Чаканні, што Расея паглыне Беларусь па выніках перамоваў Лукашэнкі і Пуціна, не спраўдзілася. Але працэс абмежавання суверэнітэту Беларусі ідзе.

Усё ідзе ў рэчышчы тых узаемаадносінаў, якія склаліся паміж Пуціным і Лукашэнкам, –  адзначыла кіраўнік Таварыства Беларускай Мовы, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім:

– І аднаго, і другога турбуе ў першую чаргу свой асабісты лёс, а зусім не лёс краіны. І калі ў дачыненні да Пуціна можна сказаць, што ён усё ж такі пра сваіх грамадзян клапоціцца – мы не бачым таго, каб там руская мова прыцяснялася, каб там так ужо падаў ровень жыцця. То ў дачыненні да Беларусі, мы мусім канстатаваць, што Аляксандр Лукашэнка ў першую чаргу заклапочаны выключна сваім асабістым лёсам, сваім асабістым дабрабытам. Тое, што Пуцін і Лукашэнка святкуюць нейкія Саюзныя дзяржавы, нейкія саюзныя дамовы, выглядае як нейкі “міжсабойчык”, а зусім не ўзважаная палітыка па сучасным, перспектыўным развіцці краіны.

Што ў такім выпадку прапанаваць грамадству?  Можна прапанаваць толькі адно – дзейнічаць. Дзейнічаць, улічваючы і абставіны, і свае мэты, – падсумоўвае Алена Анісім.

Цалкам размова ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Менск