Алена Анісім: Неабходна захаваць пераемнасць у абароне суверэнітэта Беларусі
Галоўная мэта Усебеларускага кангрэсу за Незалежнасць, які плануецца правесці ў снежні гэтага году, выказаць патрабаванне пра захаванне самастойнасці краіны, — кажа каардынатар аргамітэта па правядзенні кангрэсу Алена Анісім.
– Сітуацыя ў свеце няпростая, дзяржаўнасць страціць вельмі лёгка, а ўзнавіць яе, наноў стварыць дзяржаву – складана. Незалежнасць –наша галоўная мэта, але якія дакументы мусяць бць прынятыя нагэтым Кангрэссе, гэтае пытанне яшчэ абмяркоўваецца. Ёсць розныя думкі.
Але галоўная задача гэтага форуму, – пацвердзіць рашэнні ранейшэх з’ездаў, такіх як Усебеларускі з’езд за Незалежнасць, які прайшоў у 2000 годзе.
“Неабходна захаваць пераемнасць у адстойванні суверэнітэта і самастойнасці Беларусі”, – кажа Алена Анісім.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя