Алена Анісім: Прэзідэнт, які не можа звязаць двух слоў па-беларуску, – гэта не прэзідэнт 



Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны адназначна падтрымае кандыдата, які разумее каштоўнасць нацыянальнага падмурку, без якога  Беларусь не можа быць пабудавана як заможная еўрапейская дзяржава, кажа старшыня Таварыства Алена Анісім:

– Калі Святлана Ціханоўская ў сваёй праграме ўключыць тыя пункты, якія мы лічым важнымі, напрыклад, развіццё нацыянальнай адукацыі па-беларуску, калі яна безумоўна пакажа, што ў яе камандзе ёсць людзі, якія ведаюць, якім чынам Беларусь можа эканамічна стабілізавацца для таго, каб адысці цалкам ад расейскай залежнасці, можна будзе падумаць пра тое, каб за яе галасаваць.

Паводле Алены Анісім, прэзідэнт, які не можа звязаць двух слоў па-беларуску, – гэта не прэзідэнт для Беларусі. А пакуль што ТБМ прыняло рашэнне  ўдзельнічаць у назіранні і зараз рыхтуюцца паперы для вылучэння назіральнікаў.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя