Алена Маслюкова: Рэжым помсціць праваабаронцам
Выстаўленае абвінавачанне кіраўніку Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесю Бяляцкаму ў нявыплаце падаткаў у буйным памеры – гэта помста з боку Лукашэнкі і яго памагатых за дапамогу рэпрэсаваным людзям, – кажа сябра праваабарончай арганізацыі – Алена Маслюкова:
– Такім чынам улада помсціць Алесю за яго цвёрдую пазіцыю ў галіне абароны правоў чалавека. Менавіта таму ўлады нічога лепшага і не прыдумалі, як выставіць абвінавачанне па нясплаце падаткаў. Гэта гаворыць пра тое, што ўлады, катуючы нашых сяброў з ліпеня месяца гэтага года, так і не змаглі знайсці якія-небудзь пацверджанні таго, што Праваабарончы цэнтр “Вясна”, яго супрацоўнікі, яго валанцёры, займаліся фінансаваннем пратэстаў.
Паводле Алены Маслюковай, уладам няма чаго прад’явіць праваабаронцам, якія супрацьстаяць парушэнням правоў чалавека. Але, як казаў Лукашэнка, “часам не да законаў”.
Беларускае Радыё Рацыя