Алена Талстая заклікае супольна і годна адзначыць Дзень Волі
Сустаршыня Руху салідарнасці “Разам” Алена Талстая лічыць, што Беларусь знаходзіцца ў непасрэднай небяспецы з увагі на суседства з Расейскай Федэрацыяй. “У Расеі чым горшае жыццё ўнутры краіны, тым больш небяспечнымі робяцца захопніцкія, імперскія планы. Трэба заўсёды памятаць, што Расея – гэта вайна і галеча”, – заяўляе палітык. З увагі на гэта яна лічыць важным прадэманстраваць незалежніцкія пазіцыі беларусаў:
– Я зараз заклікаю да таго, каб 25-га сакавіка ўсё ж такі прайшло ў еднасці беларускіх дэмакратычных сіл. Каб гэта была акцыя такога памеру і такой відовішчнасці, каб і на Захадзе, і на Усходзе бачылі, што беларусы жадаюць жыць у незалежнай краіне.
Адносна сёлетняга адзначэння Дня Волі ў Менску пакуль няма дакладнасці. Вядома, што сталічным уладам падалі некалькі заявак на святочныя мерапрыемствы. У прыватнасці, культурніцкая пляцоўка “Арт-сядзіба” і Партыя БНФ падавалі заяўку на шэсце, мітынг і канцэрт на стадыёне “Дынама”. Аднак кіраўніцтва стадыёна адмовіла ў магчымасці правядзення гэтага мерапрыемства, спаслаўшыся на замену пакрыцця.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: svaboda.org
