Алена Жываглод: Не ўсё атрымалася як мае быць, але маем пачатак
Вельмі добра, што слуханні прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе адбыліся. Такое меркаванне выказала віцэ-спікерка КР Алена Жываглод.
– Слуханні, я лічу, гэта патрэбная справа. Прайшлі яны не ідэальна, на маю думку. Не ідэальна не толькі з пункту гледжання справаздачы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, але і з таго, як арганізоўваў Каардынацыйны савет. Мне было крытычна важна, каб з гэтага не адбылося суб’ектыўнага судзілішча. Каб мы мелі магчымасць і далі магчымасць беларусам дазнацца, што сапраўды было зроблена за год дэмакратычнымі сіламі і Аб’яднаным Пераходным Кабінетам па кожным накірунку. Каб мы ацэньвалі і рэпутацыю, і дзейнасць. Канфігурацыя Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйны савет я лічу, запрацавала.
Нагадаем, па выніках слуханняў КР выносіла рэкамендацыі па працягненні працы прадстаўнікоў у Кабінеце, але фінальнае рашэнне заставалася за Святланай Ціханоўскай.
Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя