Суд адмовіў праваабаронцы Алене Танкачовай у задавальненні скаргі (абноўлена)



Суд Першамайскага раёну Менску адмовіў праваабаронцы Алене Танкачовай у задавальненні скаргі на міліцыю ў справе высылкі яе з Беларусі. Такое рашэнне агучыла 13 студзеня суддзя Наталля Петух.

Як паведаміла праваабаронца Алена Танкачова, яна будзе абскарджваць гэтае рашэнне і адначасова рыхтаваць чамаданы,

– У любым выпадку добра, што ёсць яснасць на дадзены момант, бо стан няпэўнасці дастаткова цяжкі псіхалагічна. Цяпер зразумела, што трэба падаваць касацыйную скаргу, але не мець асаблівых чаканняў ад яе разгляду. Яшчэ было бы карысна, каб прадстаўнік Еўракамісіі ўвесь час назіраў ход працэсу – з першага дня па апошні.

 5 лістапада мінулага году РУУС Першамайскага раёну Менску прадпісала Алене Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь і забараніла ёй наведваць краіну тры бліжэйшыя гады.

Падставай для такога рашэння сталі зафіксаваныя відэакамэрамі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем, які належыць Танкачовай. Грамадзянка Расеі Алена Танкачова пражывае ў Беларусі каля 30 гадоў.

Алена  Танкачова і Цэнтр прававой трансфармацыі аказваюць прафэсійную юрыдычную і экспэртную падтрымку некамэрцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама дапамагаюць у выпадках, калі парушаюцца правы чалавека.

* * *

Праваабаронца абскарджвае судовае рашэнне пра пазбаўленне яе віду на жыхарства ў Беларусі і высылку з краіны.

12 студзеня ў судзе Першамайскага раёну Менску завершылі разгляд усіх матэрыялаў справы – расказала праваабаронца нашаму радыё адразу пасля завяршэння судовага пасяджэння:

– У судзе даследаваныя ўсе матэрыялы справы, апытаныя ўсе сведкі. Заўтра магчыма будзе рашэнне. Не будзем прагназаваць, бо цяпер усё на баку суда – і аргументы і доказы.

Працяг суда – 13-га студзеня ў 14.30. Алена Танкачова – кіраўніца Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend – пазбаўленая віду на жыхарства ў Беларусі. Падставай для гэтых рашэнняў сталі зафіксаваныя відэа-камерамі нязначныя перавышэнні хуткасці ў час кіравання аўтамабілем на працягу году. Алена Танкачова жыве ў Беларусі з 1985 году.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

У судзе Першамайскага раёну Менску разглядаюць скаргу Алены Танкачовай на яе высылку з Беларусі.

Праваабаронца спадзяецца, што ўжо сёння судовы працэс завершыцца:

Суддзя працуе, судовы працэс ідзе… Будзе рашэнне, будзем да яго неяк ставіцца, а прагназаваць… У маім разуменні – усе матэрыял справы ўжо даследаваныя, я думаю, што судовы працэс мог бы скончыцца сёння.

Алена Танкачова – кіраўніца Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend – пазбаўленая віду на жыхарства ў Беларусі.

Падставай для гэтых рашэнняў сталі зафіксаваныя відэа-камерамі нязначныя перавышэнні хуткасці ў час кіравання аўтамабілем на працягу году.

Алена Танкачова жыве ў Беларусі з 1985 году.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Суд Першамайскага раёну Менску працягвае разглядаць скаргу Алены Танкачовай на яе высылку з Беларусі. Праваабаронца расказала, што сёння суд спыніўся на даследаванні матэрыялаў, паўторным запатрабаванні матэрыялаў з органаў унутраных спраў, якія суд пакуль не атрымаў.

Праваабаронца са свайго боку хадайнічала, між іншым, пра спыненне выказванянняў дыскрымінацыйнага характару на яе адрас, кшталту таго, што жанчына павінна гатаваць боршч:

– Пакуль няма ніякіх гіпотэз, фактычна суд ідзе шляхам даследвання збору матэрыялаў. Фактычна не адмаўляе ў прыцягненні сведкаў. Ідзе на сустрач адносна далучэння спецыялістаў.

Аднак праваабаронца Алесь Бяляцкі ўпэўнены, што рашэнне суда прадвызначанае і станоўчага выніку для Танкачовай – не будзе:

– Суды ў нас залежныя, на жаль. Гэтае рашэнне мае яўны палітычны падтэкст. Алена Танкачова ніколі не маўчала. Гэта расправа, для якой быў знойдзены фармальны повад. А фармальныя пычыны могуць быць любыя. У нас гавораць, што калі трэба, міліцыянт і да слупа прыкалупаецца. 

У судзе абвешчаны перапынак да 12-га студзеня. Нагадаем, кіраўніца Цэнтру прававой трансфармацыі «Lawtrend» Алена Танкачова пазбаўленая віду на жыхарства ў Беларусі, улады рыхтуюцца выслаць праваабаронцу з краіны.

Падставай для гэтых рашэнняў сталі зафіксаваныя відэа-камерамі нязначныя перавышэнні хуткасці ў час кіравання аўтамабілем, зробленыя цягам году. Алена Танкачова жыве ў Беларусі з 1985 году.

* * *

Працягваецца разгляд справы Алены Танкачовай. Праваабаронца абскарджвае рашэння суда пра яе высылку з Беларусі. Скаргу ў судзе Першамайскага раёну Менску разглядае суддзя Наталля Петух.

Сябра Савету пры прэзідэнце Расейскай Федэрацыі па развіцці грамадзянскай супольнасці Ірына Кіркора, здзіўляецца, што паводле заканадаўства Беларусі, за нязначныя парушэнні грамадзяніна Расеі могуць выслаць з краіны:

– На тэрыторыі Расейскай Федэрацыі грамадзян Беларусі за падобнае выслаць не могуць. Кожны раз, калі пачынаюць пераследаць праваабаронцаў, узнікае першая думка: ці не звязана гэта з прафесійнай дзейнасцю? І ў дадзенай сітуацыі такія думкі ва ўсіх праваабаронцаў узнікаюць і ў Беларусі, і ў Расейскай Федэрацыі і ў Міжнароднай супольнасці.

У судзе абвешчаны перапынак да 12-га студзеня.  Нагадаем, кіраўніца Цэнтру прававой трансфармацыі «Lawtrend» Алена Танкачова пазбаўленая віду на жыхарства ў Беларусі, улады рыхтуюцца выслаць праваабаронцу з краіны.

Падставай для гэтых рашэнняў сталі зафіксаваныя відэа-камерамі нязначныя перавышэнні хуткасці ў час кіравання аўтамабілем, зробленыя цягам году. Алена Танкачова жыве ў Беларусі з 1985 году.

Паводле Бела ПАН

 * * *

За пазбаўленнем віду на жыхарства і высылкай з Беларусі праваабаронцы Алены Танкачовай, якая з’яўляецца грамадзянкай Расіі, стаяць палітычныя матывы, – лічыць намеснік старшыні праваабарончага цэнтру „Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Падставай для высылкі праваабаронцы стала дробнае адміністрацыйнае правапарушэнне – перавышэнне хуткасці.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Аднак, на самой справе падстава іншая, – лічыць Валянцін Стэфановіч.

– Закон не абавязваў дзяржаўныя органы высылаць і пазбаўляць Алену Танкачову дазволу на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь. Яны не былі абавязаныя гэта рабіць. І мне здаюцца абсалютна невыпадковымі такія дзеянні ўладаў. Я нават упэўнены, што менавіта палітычна матываваныя дзеянні сведчаць пра наступ уладаў, які працягваецца на праваабарончыя арганізацыі нашай краіны.

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі гэты ціск з мэтай максімальна аслабіць правааабарончыя структуры можа стаць яшчэ больш моцным, – не выключае Валянцін Стэфановіч. 

Праваабаронца Алена Танкачова, якая з’яўляецца грамадзянкай Расеі, 5 лістапада пазбаўленая віду на жыхарства ў Беларусі. Праз месяц яна павінна пакінуць краіну. Уезд у Беларусь ёй забаронены на 3 гады.

Падставай для гэтага стала адміністрацыйнае правапарушэнне – Алену Танкачову абвінавацілі ў перавышэнні хуткасці падчас кіравання аўтамабілем.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Сама Алена Танкачова лічыць рашэнне палітычна матываваным. А абставіны, у якіх яно прымалася ў аддзеле па грамадзянству і міграцыі Першамайскага РАЎС Менску, яна назвала „цыркам”.

– Гэта было цыркам, пацехай – з аднаго боку. З іншага боку – тэставаннем са спакойным цынічным поглядам на тое: а што будзе адбывацца? Подпісы, якія сабралі ў маю падтрымку, проста не былі ўлічаныя, пра гэта не было сказана ніводнага слова падчас разгляду пытання. 100 чалавек прыйшлі ў падтрымку, іх падлічылі, паглядзелі – яны проста спакойна, цынічна тэставалі. 

Алена Танкачова сказала, што абскардзіць рашэнне аб ануляванні віду на жыхарства і забарону на ў’езд у Беларусь. Яна запэўніла, што Цэнтр прававой трансфармацыі, старшынёй праўлення якога яна з’яўляецца, працягне сваю працу.

Праваахоўныя органы Беларусі прынялі рашэнне дэпартаваць Алену Танкачову без права вяртання ў Беларусь цягам трох гадоў. Пакінуць Беларусь яна мусіць цягам месяца. Паведамляе наш карэспандэнт:

– Служба па міграцыі Упраўлення ўнутраных спраў Першамайскага раёна Менска прыняла рашэнне наконт высылкі праваабаронцы Алены Танкачовай за межы Рэспублікі Беларусь. На думку праваахоўнікаў, яе паводзіны нясуць у сабе пагрозы грамадскаму парадку. У чым гэта выражаецца – не тлумачыцца. Але вядома, што ануляванне віда на жыхарства і высылцы прынята паводле пратакола аб нязначным перавышэнні хуткасці некалькі разоў цягам каляндарнага года. У выніку Алена Талкачова мусіць пакінуць межы Беларусі цягам месяца. Такама ёй забаронена цягам трох гадоў наведваць Беларусь. Калегі-праваабаронцы Алены Танкачовай кажуць, што будуць спрабаваць абскардзіць гэтае рашэнне з выкарыстаннем унутраных і знешніх рэсурсаў. На дадзены момант Алена Танкачова праходзіць неабходныя працэдуры атрымання рашэння, у тым ліку дактыласкапію.

* * *

У Менску вырашаецца справа праваабаронцы Алены Танкачовай, грамадзянкі Расеі, якая жыве ў Беларусі напрацягу 25 гадоў на падставе віду на жыхарства. Беларускія ўлады анулявалі яе права пражываць у краіне з-за некалькіх парушэнняў хуткасці на беларускіх дарогах. За справай сочыць прадстаўнік рады па правах чалавека пры прэзідэнце Расейскай Федэрацыі Сяргей Крывенка, а таксама наш карэспандэнт Сяргей Залескі.

– Ля будынка Упраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Першамайскага раёна Менска а 12 гадзіне сабралася каля 70 прыхільнікаў Алены Танкачовай – калегі, праваабаронцы, блізкія, сябры ды проста нераўнадушныя актывісты. Але разгляд справы а 12 гадзіне не пачаўся, бо кіраўніцтва службы па міграцыі выказала сумнеў у сапраўднасці хадайніцтваў грамадзянаў, лістоў, якія былі падпісаны ў падтрымку Танкачовай простымі людзьмі. Было прапанавана напісаць жадаючым заявы нанова, чым увесь гэты час і займаліся аднадумцы Танкачовай. Заявы былі далучаныя да справы. Потым Алене Танкачовай паведамілі, што рашэнне па пытанні пра яе высылку з Рэспублікі Беларусь будзе разгледжана а 16 гадзіне.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

* * *

Апоўдні ў Раённым упраўленні ўнутраных спраў Першамайскага раёна Менска адбудзецца паседжанне, на якім будзе разгледжаная справа старшыні праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алены Танкачовай. У кастрычніку стала вядома, што ёй, як грамадзянцы Расеі, анулявалі від на жыхарства ў Беларусі. Прычынай назвалі адміністрацыйныя правапарушэнні — перавышэнні хуткаснага рэжыму падчас кіравання аўтамабілем. Цяпер міліцыя будзе вырашаць пытанне аб высылцы праваабаронцы з краіны.

Прыгадаем, нядаўна Савет па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека пры прэзідэнце Расеі папрасіў расейскі МЗС аказаць тэрміновую дапамогу Алене Танкачовай. Савет перакананы, што рэальным матывам высылкі расейскай грамадзянкі з’яўляецца яе праваабарончая дзейнасць.

* * *

Старшыні праўлення Цэнтру прававой трансфармацыі скасавалі від на жыхарства ў Беларусі па прычыне адміністрацыйных правапарушэнняў – нязначных перавышэнняў хуткаснага рэжыму падчас кіравання аўтамабілем.

Выказаць салідарнасць з праваабаронцай шляхам падачы хадайніцтваў заклікае дырэктар Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend, Вольга Смалянка:

– Любы чалавек можа падпісаць гэтае хадайніцтва і накіраваць у аддзел па міграцыі раённага ўпраўлення ўнутраных справаў. Можна аднесці асабіста, можна накіраваць па факсе, можна скарыстацца электронным зваротам. Гэтыя звароты могуць накіроўваць і арганізацыі грамадзянскай супольнасці з подпісамі чальцоў гэтых арганізацый. Тое, што людзі вельмі актыўна ўключыліся ў працэс падпісання хадайніцтваў, сведчыць пра тое, што людзі лічаць гэта неясправядлівым.

Алена Танкачова жыве ў Беларусі з 1985 году, але мае расейскае грамадзянства. Як падкрэсліла Вольга Смалянка, праваабаронца з 1994 году займаецца грамадзянскай праваабарончай дзейнасцю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Хадайніцтвы у падтрымку Танкачовай можна накіроўваць да серады 5-га лістапада – тады будзе разглядацца пытанне высялення праваабаронцы з Беларусі.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя

Адмысловае паседжанне калегіі ў аддзяленні ўнутраных спраў адміністрацыі Першамайскага раёна па гэтай справе запланавана на 5 лістапада, – паведаміла Алена Танкачова.

 – Калі вырашаць прымусова выслаць, то я нават не ведаю, колькі ў мяне будзе часу, каб сабрацца. Але, калі яны не прымуць рашэнне пра прымусовую высылку, то ў мяне месяц на тое, каб выехаць. У мяне тут усё: дачка грамадзянка Рэспублікі Беларусь, кватэра, у якой я жыву, праца, на якой я працую. З Беларуссю звязанае ўсё маё дарослае жыццё. 

Алену Танкачову – кіраўніка Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend ужо пазбавілі права на жыхарства ў Беларусі.

Калі будзе прынятае рашэнне аб прымусовай дэпартацыі, яна не зможа ўвогуле прыязджаць ў Беларусь, кажа праваабаронца з цэнтра „Вясна”  Таццяна Равяка.

– Калі будзе прынятае рашэнне пра прымусовую дэпартацыю, і будзе вызначаны і тэрмін дзеяння гэтай дэпартацыі, то Алена Танкачова зусім не зможа прыязджаць сюды, у Менск. І гэта, канечне, яшчэ больш жорсткая мера ўздзеяння і рэпрэсій. Мы адназначна расцэньваем гэта, як пераслед за праваабарончую дзейнасць. 

Алена Танкачова дзякуе за падтрымку ўсім праваабаронцам з Беларусі Расеі ды Польшчы. У верасні стала вядома, што ў дачыненні да праваабаронцы Алены Танкачовай, якая пражывае ў Беларусі з1985 года, але мае расейскае грамадзянства, можа быць распачата працэдура пазбаўлення віду на жыхарства.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

 

Фота „Свабоды”